Дойчэ банк Парк

(Пасля перасылкі з Камерцбанк-Арэна)

Дойчэ банк Парк (ням.: Deutsche Bank Park); да 1 мая 2005 года Вальдштадыён (ням.: Waldstadion, лясны стадыён; да 1 ліпеня 2020 года Камерцбанк-Арэна (ням.: Commerzbank-Arena, лясны стадыён) — стадыён у горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Хатняя арэна футбольнага клуба Айнтрахт, у 1991—2007 гадах на ім таксама праводзіла хатнія матчы каманда па амерыканскім футболе Франкфурт Гэлаксі.

Дойчэ банк Парк
Выява лагатыпа
Месцазнаходжанне Сцяг Франкфурта-на-Майне Франкфурт-на-Майне, Германія
Пабудаваны 1925
Адкрыты 21 мая 1925
Архітэктар Gerkan, Marg and Partners[d]
Уладальнік Франкфурт-на-Майне
Хатняя каманда Айнтрахт Франкфурт
Умяшчальнасць 51 500 (футбол)
48 500 (месцаў для сядзення)
65 000 (канцэрты)
Памеры поля 105х68 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стадыён размешчаны на поўдзень ад ракі Майн у лясным масіве Frankfurter Stadtwald у гарадскім раёне Заксенгаўзен (Sachsenhausen). Адкрыты ў 1925 годзе і з тых часоў некалькі разоў мадэрнізаваны стадыён быў з 2002 па 2005 год перабудаваны ў чыста футбольны стадыён з нагоды чэмпіянату свету па футболе ў 2006. Умяшчая 51 500 гледачоў, ён уваходзіць у дзесятку буйнейшых футбольных стадыёнаў Германіі.

Характэрнай асаблівасцю стадыёна з'яўляецца дах намётавага тыпу плошчай у 37 500 кв.м., які нагадвае кола са спіцамі. Дах вагой у 3 000 тон падтрымліваецца 44 калонамі.

Спартыўны комплекс знаходзіцца ва ўласнасці горада Франкфурта і ўключае не толькі футбольную арэну, але і іншыя спартыўныя збудаванні. Да іх адносяцца футбольныя пляцоўкі, басейн, тэнісны корт, пляцоўка для пляжнага валейбола і залы зімовых відаў спорту. Раней існавалі таксама веладром, каток і міні-поле для гольфа. Ад арэны праз галоўны вакзал Франкфурта ідзе электрычка (S-Bahn), побач са стадыёнам знаходзіцца таксама трамвайны прыпынак.

Значныя спартыўныя падзеі правіць

11 верасня 2010 г. на стадыёне прайшоў баксёрскі паядынак, у якім Уладзімір Клічко абараніў свае тытулы IBF, WBO і IBO ў цяжкай вазе, накаўтаваўшы ў дзесятым раўндзе былога чэмпіёна WBC нігерыйца Сэмюэла Пітэра.

Спасылкі правіць