Кампіляцыя (літаратура)

кніга, складзеная з матэрыялаў іншых кніг

Кампіля́цыя (ад лат. лац.: compilatio — крадзеж, рабаванне, назапашванне выпісаў > фр.: compilation «рабаваць, красці») — літаратурная дзейнасць, якая складаецца ў сачыненні і напісанні тэкстаў (навуковых, вучэбных, мастацкіх) на аснове чужых даследаванняў ці твораў, без іх самастойнай творчай апрацоўкі, часам і без асэнсавання скарыстаных крыніц; таксама літаратурная праца, складзеная такім спосабам. Кампіляцыяй можа быць і частка твора. Кампіляцыю варта адрозніваць ад плагіята, паколькі ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра творы (агляды, нарысы, манаграфіі), якія патрабуюць прыцягнення вялікай колькасці крыніц (напрыклад, у энцыклапедычных артыкулах, біяграфічнай літаратуры, працах па генеалогіі і т. п.).[1][2][3][4][5]

Этымалогія правіць

У беларускую мову слова перайшло ў першай траціне XIX стагоддзя з французскай мовы, дзе compilation суфіксальным спосабам утворана ад лацінскага compilare «рабаваць, красці».

Гісторыя правіць

З’яўленне кампіляцыі можа быць растлумачана вучэбна-папулярызатарскімі ці асветніцкімі мэтамі, а таксама адсутнасць у старажытныя часы выразнага разумення аўтарства і аўтарскага права на твор складзенае з урыўкаў тэкстаў, запазычаных з перапрацоўкай з іншых твораў, як і сам ход складання такога твора.[2][3]

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Мильчин А. Э. Компиляция // Выдавецкі словарь-справочник: [электронное издание]. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: ОЛМА-Пресс, 2006.
  • Компиляция // Литература и язык. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под ред. П. А. Николаева, М. В. Строганова. — М.: Росмэн-Пресс, 2006. — 584 с. — ISBN 978-5-353-02604-4.
  • Компиляция // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС:, 2002. — Т. 2: З—О. — 720 с.
  • Компиляция // Словарь исторических терминов / Под ред. В. С. Симаков, А. П. Крюковских. — Лита, 1998. — 464 с. — ISBN 5-88935-726-8.
  • Компиляция // Т. 12. Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)