Камунарка (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Камуна́рка[2] (трансліт.: Kamunarka, руск.: Коммунарка) (да 30 ліпеня 1964 года Ску́лавічы[3]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 96,8762 га[1]. За 7,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 12,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Камунарка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Скулавічы
Плошча
0,968762[1] км²
Насельніцтва
  • 57 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806081
Камунарка на карце Беларусі ±
Камунарка (Віцебскі раён) (Беларусь)
Камунарка (Віцебскі раён)
Камунарка (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Камунарка (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

У 18 стагоддзі вёска Скулавічы ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, у 1770 годзе ў складзе маёнтка Тулава ва ўладанні Цехнавецкіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. У 1783-85 гадах вёска. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя ў складзе маёнтка Тулава. У 1846 годзе прыватная ўласнасць памешчыка Цехнавецкага. У 1886 годзе ў вёсцы была праваслаўная Мікалаеўская царква. У пачатку 20 стагоддзя ў Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, належала Тулаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 180 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе тут адкрыта царкоўна-прыходская школа. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). На базе дарэвалюцыйнай школы ў наёмным памяшканні была адкрыта школа 1-й ступені, якую ў 1924 годзе наведвалі дзеці з 13 навакольных вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас, у які ўвайшлі 122 двары, 544 жыхары. У калгасе былі 2 фермы: малочнатаварная і авечкагадоўчая, 3 брыгады: паляводчая, жывёлагадоўчая, агародніцкая. Працавала кузня. Калгас абслугоўвала Віцебская МТС. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў чэрвені 1942 года знішчылі тут 105 двароў. На франтах вайны загінуў 71 вясковец і 8 у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 1944 да 17 верасня 1956 года ў калгасе «2-я пяцігодка». Вёска ў складзе КСУП «Падбярэззе».

Насельніцтва правіць

  • 21 двор, 130 жыхароў (1785)
  • 16 двароў, 121 жыхар (1846)
  • 20 двароў, 136 жыхароў (1886)
  • 26 двароў, 195 жыхароў — 96 мужчын, 99 жанчын (1905)
  • 111 двароў, 344 жыхары (1941)
  • 48 гаспадарак, 52 жыхары (1997)
  • 36 гаспадарак, 56 жыхароў (2003)
  • 32 гаспадаркі, 40 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць