Камуністычны інтэрнацыянал моладзі

Камуністычны інтэрнацыянал моладзі (КІМ) — міжнародная маладзёжная арганізацыя, секцыя Камінтэрна.

Камуністычны інтэрнацыянал моладзі
КІМ
Дата заснавання 1919
Дата роспуску 1943
Тып міжнародная маладзёжная арганізацыя, секцыя Камінтэрна
Цэнтр

Гісторыя правіць

Устаноўчы кангрэс КІМ адбыўся 20-26 лістапада 1919 года ў Берліне. 29 дэлегатаў з 13 краін (Расія, Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Швецыя, Нарвегія, Данія, Польшча, Венгрыя, Румынія, Італія, Іспанія, Чэхаславакія) прадстаўлялі 219 тысяч членаў маладзёжных арганізацый. Сярод удзельнікаў кангрэсу былі актыўныя дзеячы левага крыла Сацыялістычнага інтэрнацыяналу моладзі. Удзельнікі кангрэса прынялі Маніфест I кангрэса КІМа, зацвердзілі сатут і праграму КІМ. Задачай арганізацыі стала стварэнне шырокага масавага руху моладзі ў абарону сваіх эканамічных, палітычных і культурных інтарэсаў. Тэарэтычнай асновай працы КІМ быў абвешчаны марксізм. Сакратаром выканкама КІМа быў абраны нямецкі камуніст Вілі Мюнцэнберг.

У мае 1943 пасля роспуску Камінтэрна КІМ таксама быў распушчаны. Яго фактычным пераемнікам стала Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі.

Эпанімы правіць

Спасылкі правіць