Камісарскі суд — часовы суд у ВКЛ для разгляду галоўным чынам зямельных прэтэнзій прыватных землеўласнікаў, манастыроў, гарадоў да трымальнікаў каралеўскіх маёнткаў.

Суддзямі выступалі камісары, якіх прызначаў вялікі князь (кароль), у XVIII ст. — задворны асэсарскі суд. Судовая справа разглядалася на месцы з выклікам бакоў і сведкаў, аглядам межаў маёнтка. Камісарскі суд вызначаў межы зямельных уладанняў і пазначаў іх на мясцовасці капцамі, пра што складаўся акт. Апеляцыі на выракі камісарскага суда падаваліся ў звычайным парадку, з 1774 г. — у задворны асэсарскі суд.

Літаратура правіць

  • Камісарскі суд // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 25.