Канадскі музей авіяцыі і космасу (Атава)
Канадскі музей авіяцыі і космасу, англ.: Canada Aviation and Space Museum, фр.: Musée de l'aviation et de l'Espace du Canada — музей у г. Атава. Размешчаны на тэрыторыі навучальнага аэрапорта Рокліф на ўсход ад фешэнебельнага раёна Рокліф-парк[2].
Канадскі музей авіяцыі і космасу | |
---|---|
| |
| |
Заснаваны | 1964 |
Адкрыты | 1964 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | 11 Aviation Pkwy, Ottawa, ON K1K 2X5[1] |
ingeniumcanada.org/… (англ.) ingeniumcanada.org/… (фр.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей быў створаны ў 1964 г. на базе ВПС Канады Рокліф пад назвай «Нацыянальная калекцыя паветраплавання» (National Aeronautical Collection). У яго аснову былі пакладзены 3 зборы, якія існавалі да таго часу: Нацыянальны музей авіяцыі на базе ВПС Аплендс, прысвечаны ранняй гісторыі паветраплавання; калекцыя Канадскага ваеннага музея, дзе былі прадстаўлены ваенныя самалёты, у тым ліку трафейныя; і Музей Каралеўскіх канадскіх ВПС, які ўключаў сучасныя ўзоры.
З мая 2010 г. музей атрымаў сваю сучасную назву[3].
Музей часта арганізуе авіяшоу ў супрацоўніцтве з музеем Вінтажныя крылы Канады, размешчаным за ракой, у г. Гаціно.
Галерэя выяў правіць
-
Насавая секцыя Avro Arrow RL 206
-
Прататып Canadair CL-84 Dynavert
-
UH-1N Twin Huey, серыйны нумар 135114
-
Fleet Canuck, серыйны нумар 149.
-
Aeronca C-2 CF-AOR.
-
Zenair CH 300 Tri Zenith C-GOVK. На ім Рэд Морыс здзейсніў рэкордны беспасадкавы пералёт праз Канаду ў 1978 г.
-
Першы ўласны канадскі аматарскі лятальны апарат, Stitts SA-3A Playboy CF-RAD.
-
Арыгінальны Rutan Quickie з рухавіком Orion магутнасцю 18 кс.
-
Верталёт CH-113 Labrador.
-
Taylor E-2 Cub з рухавіком Continental A-40.
-
PW120.
Зноскі
- ↑ https://ingeniumcanada.org/aviation/visit
- ↑ The Canadian Encyclopedia Архівавана 8 ліпеня 2009.
- ↑ Canadian Press (April 2010). "Aviation museum name change could cause confusion". CBC News. Архівавана з арыгінала 6 лістапада 2012. Праверана 5 мая 2010.
Літаратура правіць
- McCaffery, Dan (2000). Canada's Warplanes: Unique Aircraft in Canada's Aviation Museums. J. Lorimer. ISBN 1550286994.
Спасылкі правіць
Канадскі музей авіяцыі і космасу (Атава) на Вікісховішчы |