Кангламерат (эканоміка)

эканоміка

Кангламерат (ад лац.: conglomerates — назапашаны, сабраны) — юрыдычная асоба, у склад якога ўваходзяць кампаніі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць у розных галінах эканомікі. Кангламераты галоўным чынам уласцівыя рынкам, якія развіваюцца (напрыклад, краіны БРЫК), а таксама шматпрофільным кампаніям.

Як правіла, кангламераты ўтвараюцца шляхам паглынання буйной кампаніяй некалькіх дзясяткаў дробных і сярэдніх фірмаў розных галін і сфер дзейнасці, якія не маюць паміж сабой вытворчых, збытавых ці іншых функцыянальных сувязяў.

Кангламераты з'яўляюцца публічнымі кампаніямі, акцыі якіх гандлююцца на фондавых біржах (LSE, NYSE).

Акцыі кангламерату, як правіла, гандлююцца з дысконтам да чыстага кошту іх актываў (NAV, net asset value).

Адным з самых вядомых кампаній-кангламератаў з'яўляецца General Electric.

Гл. таксама правіць