Канкуэн, Cancuén — важны археалагічны помнік культуры мая класічнага перыяду. Руіны знаходзяцца на поўдні рэгіёна Саяшчэ, правінцыя Петэн, Гватэмала. Горад быў населены ў перыяд 300950 гг. н. э. У 765790 гг., калі горадам кіраваў кіраўнік Т’ах'ак' Ча’ан, Канкуэн стаў дамінантным горадам на поўдні сучаснай правінцыі Петэн. Росквіт горада даводзіцца на мяжу 8-9 стст.

Панэль III у Канкуэне, адлюстроўвае кіраўніка па імі Т’ах'ак' Ча’ан

Сярод нядаўніх знаходак — вельмі майстэрская кераміка, майстэрні па апрацоўцы яспісу, прыладдзе для гульні ў мяч, а таксама самы буйны з палацаў культуры мая. Палац уяўляе сабою масіўнае збудаванне з трох блокаў плошчай 8,2 гектара, якое складаецца з 170 памяшканняў і 11 веранд. У некаторых месцах таўшчыня сцен дасягае 1,8 метра. Аркі і пакоі са скляпеннямі па вышыні могуць дасягаць 6 метраў.

На стадыёне для гульні ў мяч выяўлена 3 прыладдзе, якія адлюстроўваюць кіраўніка па імі T’ah 'ak' Cha’an у выглядзе іграка, а таксама панэль вагай у 45 кг, дзе намаляваная як ён узначальвае цырымонію ў суседнім горадзе Мачакіла.

Спасылкі правіць