Каноб

горад у Старажытным Егіпце

Кано́пус, Кано́б, або Кано́па (грэч. Κάνωβος, лац.: Canopus) — горад у Старажытным Егіпце, у заходняй частцы дэльты Ніла. Паводле сведчання Страбона, горад знаходзіўся ў 19 км на ўсход ад Александрыі, каля вусця самага заходняга рукава Ніла (Канобскага).

Абукірскі заліў
Карта дэльты Ніла, якая паказвае старажытныя гарады Каноб, Менуціс і Геракліян, які быў адкрыты нядаўна

Да заснавання Александрыі быў галоўным цэнтрам егіпецкага гандлю з грэкамі, якія выводзілі імя горада ад легендарнага стырніка, які прычаліў сюды Менелая (адсюль пазнейшая назва нома, Menelaites), і звязвалі з горадам мноства паданняў.

Горад славіўся Серапеумам — храмам Серапіса з аракулам і рэлігійным лячэннем, аднак яшчэ больш быў вядомы вясёлым жыццём і распушчанасцю; гандляваў ён мазямі (адсюль тэрмін «канопскія вазы»). Самы шчаслівы час свайго жыцця правёў у Канобе з Антыноем імператар Адрыян. Пасля таго, як Антыной патануў у Канобскім Ніле, імператар узвёў храм Серапіса-Антыноя ў сваёй віле пад Рымам.

У апошнія часы язычніцтва тут было сховішча тэрапеўтаў, пакуль, нарэшце, паводле дэкрэта Феадосія храм Серапіса не быў разбураны і на яго месцы паселены манахі. Тут была знойдзена стэла 239 г. да н.э. з тэкстам Канопскага дэкрэту[en] (апісанні неверагодна дакладнага для таго часу календара).

У IV стагоддзі Канопа быў месцам аднайменнай дыяцэзіі. Горад з'яўляецца месцам пакутніцтва Святога Кіра Александрыйскага, які загінуў у 311 годзе.

У наш час на месцы Канопы — Абукір, усходні прыгарад Александрыі. Абукірскі заліў знакаміты тым, што ў ім адмірал Нэльсан разбіў флот Напалеона. Падрабязней пра тры бітвы Егіпецкага паходу, якія адбыліся ў гэтых месцах, гл. бітва пры Абукіры.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).