Кансон (в’етн.: Côn Sơn) — найбуйнейшы востраў архіпелага Кандаа на поўдні В’етнама. Агульная плошча — 51,52 км². Насельніцтва (2010) — 6000 чал.

Кансон
в’етн. Côn Sơn
Характарыстыкі
Плошча51,52 км²
Насельніцтва6 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва116,46 чал./км²
Размяшчэнне
8°40′57″ пн. ш. 106°36′26″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кансон (В'етнам)
Кансон
Кансон
Map

Геаграфія і прырода правіць

Кансон знаходзіцца ў 233,5 км на поўдзень ад горада Хашыміна, у 1372,5 км на поўдзень ад Ханоя, у 8516 км на паўднёвы усход ад Мінска. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Святога Крыжа (2001 м).

На схілах гор захаваліся трапічныя лясы, якія насяляюць пераважна птушкі і паўзуны. Маецца 1 эндэмічны від яшчаркі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі. Для іх аховы ў 1984 г. быў створаны нацыянальны парк.

Гісторыя правіць

Востраў Кансон у мінулым быў вядомы як Пулау-Кундур (літаральна «патаемны востраў»), які фармальна ўваходзіў у склад кхмерскай дзяржавы, але найчасцей наведваўся чамскімі, в’етнамскімі і малайскімі мараходамі. У пачатку XVIII ст. яго няўдала спрабавалі каланізаваць брытанцы. У далейшым, Кансон увайшоў у склад В’етнама. У 18621956 гг. кантраляваўся Францыяй. На Кансоне была пабудавана турма, зачыненая толькі ў 1973 г. (вызвалена каля 8000 вязняў).

Інфраструктура правіць

Большасць насельніцтва жыве ў горадзе Кандаа, каля якога дзейнічае аэрапорт. Уся тэрыторыя вострава добра тэлефікавана. Асноўная галіна эканомікі — турызм.

Спасылкі правіць