Кансорцыум Сусветнага павуціння

Кансорцыум Сусветнага павуціння (англ.: World Wide Web Consortium, W3C) — міжнародная арганізацыя, якая распрацоўвае і ўкараняе тэхналагічныя стандарты для Сусветнага Павуціння. Заснавальнікам і дырэктарам кансорцыума з'яўляецца сэр Цім Бернерс-Лі[3], аўтар шматлікіх распрацовак у галіне інфармацыйных тэхналогій. Кансорцыум складаецца з арганізацый-членаў, мэтай якіх з'яўляецца сумесная распрацоўка стандартаў World Wide Web. Па стане на 14 красавіка 2015 г., кансорцыум складаецца з 397 членаў[4].

World Wide Web Consortium
Тып кансорцыум
Заснаванне кастрычнік 1994
Заснавальнікі Цім Бернерс-Лі
Размяшчэнне МІТ/CSAILЗША
ERCIMФранцыя
Універсітэт Кэё — Японія
Бэйханскі ўніверсітэт — Кітай
Галіна World Wide Web
Колькасць супрацоўнікаў
  • 45 чал. (2023)[1]
Дэвіз Leading the Web to its full potential і Un seul web partout et pour tous[2]
Даччыныя кампаніі Improving Web Advertising Business Group[d], WebAssembly[d] і Schema.org[d]
Сайт w3.org

Гісторыя правіць

Кансорцыум Сусветнага павуціння быў заснаваны Цімам Бернерсам-Лі ў кастрычніку 1994 г., пасля таго як ён пакінуў працу ў Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (CERN). Месцам заснавання з'яўляецца Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Падтрымлівалі заснаванне Еўрапейская камісія і Агенцтва па перспектыўных абаронных навукова-даследчых распрацоўках ЗША (DARPA).[3]

W3C спрабуе дасягнуць пагаднення паміж членамі індустрыі ў прыняцці новых стандартаў. Ранейшыя версіі HTML, якія выкарыстоўвалі розныя кампаніі, былі несумяшчальнымі, што прыводзіла да некарэктнага адлюстроўвання вэб-старонак. Каб унесці аднастайнасць, кансорцыум прапанаваў кампаніям прытрымлівацца адзіных правілаў і стандартаў.

Планавалася, што CERN будзе валодаць еўрапейскай галіной W3C, аднак CERN вырашыў сканцэнтравацца на фізіцы элементарных часціц, а не на інфармацыйных тэхналогіях. У красавіку 1995 г. уладальнікам еўрапейскай галіны W3C стаў Дзяржаўны інстытут даследванняў у інфарматыцы і аўтаматыцы Францыі (INRIA). Японская галіна W3C запрацавала ў верасні 1996 г. ва Універсітэце Кэё. Пачынаючы з 1997 года, W3C адчыніў 18 сваіх прадстаўніцтваў па ўсім свеце.

Зараз кансорцыум сумесна адмініструюць чатыры арганізацыі: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Еўрапейскі кансорцыум па інфарматыцы і матэматыцы, Універсітэт Кэё і Бэйханскі ўніверсітэт.[5]

Выкарыстанне рэкамендацый правіць

Рэкамендацыі кансорцыума адкрытыя, гэта значыць не абароненыя патэнтамі і могуць укараняцца любым чалавекам без усялякіх фінансавых адлічэнняў кансорцыуму. У адрозненне ад іншых арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай стандартаў для Інтэрнэту, Кансорцыум Сусветнага павуціння не мае праграм сертыфікацыі на адпаведнасць рэкамендацыям кансорцыума і не плануе іх ўводзіць, таму рэкамендацыі W3C атрымалі значна большае распаўсюджванне, чым стандарты любых іншых арганізацый. У той жа час, з-за адсутнасці сертыфікацыі шматлікія вытворцы выконваюць рэкамендацыі толькі часткова.

Працэс стандартызацыі правіць

Часам, калі спецыфікацыя становіцца занадта вялікай, яна разбіваецца на незалежныя модулі, якія могуць распрацоўвацца розны перыяд часу. Кожнае наступнае выданне модуля ці спецыфікацыі завецца узроўнем (англ.: Level) і пазначаецца цэлым лікам пасля назвы (напрыклад CSS3 = Узровень 3). Змены, якія адбываюцца на кожным узроўні, пазначаюцца лічбай пасля кропкі (CSS2.1 = Версія 1).

Любы стандарт W3C праходзіць наступныя стадыі ўзгаднення:[6]

Працоўны праект (Working Draft) правіць

Пасля збору інфармацыі ад рэдактараў і абмеркавання, спецыфікацыя можа быць апублікавана ў якасці працоўнага праекта для разгляду з боку супольнасці. Гэта першая публічна даступная версія спецыфікацыі. Прымаюцца любыя каментары, але няма гарантый, што пасля іх будуць прадпрынятыя якія-небудзь дзеянні.

На гэтым этапе дакумент, хутчэй за ўсё, мае вялікія адрозненні ў параўнанні з канчатковай версіяй.

Магчымая рэкамендацыя (Candidate Recommendation) правіць

Магчымая рэкамендацыя спецыфікацыі больш поўная за чарнавік. На гэтым этапе працоўная група прызнае, што стандарт робіць тое, што ад яго патрабуецца. Адной з мэтаў гэтага этапу з'яўляецца атрыманне дапамогі ад супольнасці распрацоўшчыкаў.

Дакумент можа змяняцца і далей, але істотныя функцыі застаюцца нязменнымі.

Прапанаваная рэкамендацыя (Proposed Recommendation) правіць

Варыянтам стандарту на ўзроўні прапанаванай рэкамендацыі дакумент робіцца пасля праходжання папярэдніх этапаў. Карыстальнікі ужо ўнеслі свае прапановы, а аўтары — змены ў стандарт. Дакумент падаецца на канчатковае сцвярджэнне Кансультатыўнаму савету W3C.

Гэты этап з'яўляецца асабліва важным, звычайна на ім не ўносяцца істотныя змены ў стандарт.

Рэкамендацыя W3C (W3C Recommendation) правіць

Гэта апошні этап развіцця стандарту. Стандарт ужо прайшоў шырокі агляд і тэставанне як у тэарэтычных, так і ў практычных умовах. На гэтым этапе стандарт ужо ўхвалены W3C для шырокага выкарыстоўвання ў адпаведнай вобласці.

Наступныя змены правіць

Рэкамендацыі могуць абнаўляцца пазней асобна апублікаванымі выпраўленнямі, якія адлюстроўваюць досыць істотныя змены, зробленыя з часу апошняй публікацыі. W3C таксама публікуе розныя віды інфармацыйных нататак, не прызначаных для разгляду ў якасці стандарту.

Крытыка правіць

У 2012-2013 гг. W3C пачаў працаваць над прапановай дадаць у HTML5 API для DRM (Encrypted Media Extensions), што было сустрэта вельмі негатыўна тымі, хто лічыць адной з галоўных уласцівасцяў вэб-стандартаў адкрытасць, ці незалежнасць ад пэўнага пастаўшчыка праграмнага ці апаратнага забяспячэння. [7][8][9][10][11]

Зноскі

  1. https://www.w3.org/staff/ Праверана 8 кастрычніка 2023.
  2. https://www.w3c.fr/a-propos-du-w3c-france/la-mission-du-w3c/
  3. а б World Wide Web Consortium (W3C). About the Consortium (англ.).
  4. W3C — Current Members (англ.).
  5. Facts about W3C (англ.).
  6. 7 W3C Technical Report Development Process (англ.).
  7. Cory Doctorow. What I wish Tim Berners-Lee understood about DRM (англ.). Technology blog at guardian.co.uk (12 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
  8. Glyn Moody. BBC Attacks the Open Web, GNU/Linux in Danger (англ.). Open Enterprise blog at Computerworld (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
  9. Scott Gilbertson. DRM for the Web? Say It Ain’t So (англ.)(недаступная спасылка). Webmonkey. Condé Nast (12 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 21 сакавіка 2013.
  10. Tell W3C: We don't want the Hollyweb (англ.). Defective by Design. Free Software Foundation (1 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  11. Danny O'Brien. Lowering Your Standards: DRM and the Future of the W3C. Electronic Frontier Foundation (1 кастрычніка 2013). Праверана 3 кастрычніка 2013.

Спасылкі правіць