Канстанцін Дабрыніч

Канстанцін Дабрыніч (? — 1022) — наўгародскі пасаднік, сын і пераемнік Дабрыні, абвешчаны пасаднікам у 1017 годзе.

Канстанцін Дабрыніч
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 1022
Бацька Дабрыня
Дзеці Астрамір
Дзейнасць палітык

У 1018 годзе Яраслаў Мудры, патрываўшы на поўдні паразу ад Баляслава Храбрага і Святаполка, збег у Ноўгарад і прыгатаваўся збегчы далей, «за мора». Але Канстанцін Дабрыніч і наўгародцы, пасёкшы яго караблі, сказалі князю, што яны жадаюць біцца за яго з Баляславам і Святаполкам. Яны сабралі грошы, нанялі варагаў і самі ўзброіліся. Нягледзячы на гэту паслугу, Яраслаў у 1019 годзе чамусьці ўгневаўся на Канстанціна і зняволіў яго, паводле пазнейшых летапісных вестак, на 3 гады ў Растоў. Затым Дабрыніч быў пераведзены ў Мурам і тамака, на рацэ Ацэ, быў забіты ў 1022 годзе. Яго сынам, верагодна, быў Астрамір.

Литература правіць

  • Янин В. Л. Новгородские посадники. Издательство МГУ, 1962
  • Фроянов И. Я. Мятежный Новгород. Очерки истории государственности, социальной и политической борьбы конца IX — начала XIII века. Издательство: С.-Петербургского университета, 1992