Канстанцін Казімір Бжастоўскі

біскуп віленскі

Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп смаленскі (1685—1687) i віленскі (1687—1722).

Канстанцін Казімір Бжастоўскі
польск.: Konstanty Kazimierz Brzostowski

Герб
1-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі
1671 — 1684
Пераемнік Вінцэнт Станіслаў Валовіч[d]
біскуп віленскі
з 24 лістапада 1687
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Аляксандр Катовіч
Пераемнік Мацей Юзаф Анцута
біскуп смаленскі
з 30 красавіка 1685
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Аляксандр Катовіч
Пераемнік Астафій Катовіч
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1644[1][2][…]
Смерць 24 кастрычніка 1722(1722-10-24)[3][1][…]
Дынастыя Бжастоўскія
Бацька Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Маці Барбара з Раецкіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.

Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664. У 1665 выехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1669). Сакратар вялікі літоўскі ў 1671—1684, біскуп смаленскі ў 1685—1687 i віленскі з 24 лістапада 1687 па 24 кастрычніка 1722.

У 1689 дамогся смяротнага прысуду для філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага.

У 1690-я гады ўступіў у востры канфлікт з пануючай у ВКЛ групоўкай Сапегаў (прычынай было размяшчэнне ў 1692 вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам войска на зіму ў царкоўных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль Ян III Сабескі, які імкнуўся аслабіць уплыў Сапегаў у ВКЛ. У 1694 біскуп пракляў Сапегаў, але Папа Рымскі выступіў супраць абвастрэння канфлікту, які вёў да разгортвання феадальнай вайны 1697—1702 паміж шляхтай і Сапегамі. У 1697 заключыў кампраміснае пагадненне з Сапегамі.

Быў электарам Аўгуста II ад Віленскага ваяводства ў 1697 годзе.

Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў падтрымліваў караля, але пасля далучыўся да Віленскай канфедэрацыі, скіраванай супраць уладара.

У 1713 годзе запрасіў у Вільню рахітаў, а ў 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіум. Прымаў у сваёй рэзідэнцыі ў Верках рускага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І у гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі. У 1717 склікаў сінод Віленскай дыяцэзіі.

Аўтар тэалагічных твораў.

Быў ініцыятарам будаўніцтва віленскага Касцёла Святой Троіцы  (руск.).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Konstanty Kazimierz Brzostowski // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Konstanty Kazimierz Brzostowski // NUKAT — 2002.
  3. Konstanty Kazimierz Brzostowski

Літаратура правіць

  • Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Спасылкі правіць