Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў

Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў (25 снежня 1909 (7 студзеня 1910), Асташкаў, Цвярская губерня — 14 лістапада 1942, вёска Купаваць, Віцебская вобласць) — савецкі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір партызанскага атрада і брыгады, з кастрычніка 1942 камандуючы ўсімі партызанскімі сіламі аршанскай зоны.

Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў
руск.: Константин Сергеевич Заслонов
Уладзімір Хрусталёў. «Канстанцін Заслонаў дае заданне»
Уладзімір Хрусталёў. «Канстанцін Заслонаў дае заданне»
Мянушка Дзядзька Косця
Дата нараджэння 25 снежня 1909 (7 студзеня 1910)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1942(1942-11-14)[2] (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Савецкі Саюз
Гады службы 1941—1942
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны Купавацкі бой (1942)
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна медаль «За працоўную адзнаку»
Сувязі жонка Раіса (дзяв. Маргарыта) Заслонава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
У. Хрусталёў

Нарадзіўся ў сям’і рабочага 7 студзеня 1910 года (па новым стылі) у горадзе Асташкаў Цвярской губерні. Бацька ўтрымліваў невялікую гаспадарку: меў каня, жарабя і дзвюх кароў. У 1930-я гады ўся сям’я (бацька, дзве яго сястры і два браты) была раскулачана і выслана на Кольскі паўвостраў, у Хібінагорск (цяпер Кіраўск). Грошай не хапала, і васьмігадовы Косця працаваў пастухом, а праз год пайшоў у школу. Першая настаўніца Заслонава, Ганна Васільеўна Раздзерава, пазней успамінала, што ён вылучаўся сярод усіх дзяцей сваімі выдатнымі здольнасцямі і ўседлівасцю. Сястра Таццяна расказвала: «Косця быў адным са старэйшых дзяцей, яму даводзілася працаваць нараўне з дарослымі. Бывала, разбудзяць да світання малаціць, ён прапрацуе гадзіны тры-чатыры і так, недаспаўшы і напрацаваўшыся, ішоў у школу». У 1927 годзе школьная камсамольская арганізацыя накіравала Канстанціна як выдатніка ў Вялікалукскую прафтэхшколу чыгуначнага транспарту, якую ён скончыў у 1930 годзе.

Па камсамольскім прызыве разам з жонкай Заслонаў быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе аднаўляў дэпо на станцыі Вяземская пад Хабараўскам. У 1935 годзе ён стаў памочнікам начальніка паравознага дэпо Новасібірска. У сям’і нарадзілася дачка Муза. З-за голаду здароўе жонкі пачало рэзка пагаршацца, і Канстанцін адправіў яе разам з дачкой у Віцебск. Але самому паехаць было нельга, каб не «зняславіць гонар камсамольца-добраахвотніка». Як успамінала дачка, прыбыўшы ў Віцебск, жонка паслала назад паштоўку, нібыта Заслонава тэрмінова выклікаюць на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў дарожнага транспарту, і яго адпусцілі вучыцца.

Так ён вярнуўся ў Віцебск і пачаў працаваць у чыгуначным дэпо. З 1937 года быў начальнікам дэпо станцыі Рослаў, а з кастрычніка 1939 года — станцыі Орша.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У пачатку вайны пры падыходзе нямецкіх войскаў да Оршы эвакуіраваўся ў Маскву і працаваў у дэпо імя Ілліча.

У верасні 1941 г. на ініцыятыве К. С. Заслонава ў Маскве створаны партызанскі атрад з чыгуначнікаў, які ў кастрычніку перайшоў лінію фронту і быў разгрупаваны. Група на чале з К. С. Заслонавым прыбыла ў Оршу, дзе дзейнічала ў складзе Аршанскага камуністычнага падполля. К. С. Заслонаў уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо начальнікам рускіх паравозных брыгад. На чыгуначным вузле стварыў і ўзначаліў некалькі падпольных дыверсійных груп, якія разам з іншымі падпольнымі групамі паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла. Заслонаўцы здабывалі ўзрыўчатку, рабілі міны, у тым ліку «вугальныя міны» (міны, замаскіраваныя пад каменны вугаль), знішчалі варожыя эшалоны, узрывалі склады з боепрыпасамі, гаручым, пашкоджвалі тэлефонную сувязь. З снежня 1941 г. да лютага 1942 г. падпольшчыкі пусцілі пад адхон 6 варожых эшалонаў, вывелі са строю больш як 200 паравозаў, больш за 170 аўтамашын[3].

Нацыстам стала вядома аб дыверсійнай арганізацыі. Каб пазбегнуць разгрому, К. С. Заслонаў з групай падпольшчыкаў пайшоў у партызаны. 3 лютага 1942 г.— камандзір партызанскага атрада, з ліпеня 1942 г.— камандзір партызанскай брыгады «Дзядзькі Косці». Партызаны на чале з К. С. Заслонавым рабілі баявыя рэйды па Аршанскім і суседніх раёнах, знішчалі гарнізоны і камунікацыі праціўніка. К. С. Заслонаў загінуў 14 лістапада 1942 г. ў баі супраць карнікаў у в. Купаваць Сенненскага раёна.[3]

У 1955 г. перазахаваны з в. Купаваць у г. Оршу. Магіла К. С. Заслонава і яго ад'ютанта Я. В. Коржаня (загінуў у баі 14 лістапада 1942 г.) знаходзіцца на пероне чыгуначнага вакзала[3].

Узнагароды правіць

  • Пасмяротна, 7 сакавіка 1943 г., прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза» за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1943 г.)[4].
  • Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалямі.

Памяць правіць

У 1955 г. на магіле К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня ў Оршы ўстаноўлена мемарыяльная пліта, побач — помнік К. С. Заслонаву (скульпт. С. Селіханаў, арх. Г. Сысоеў)[3].

У Айчынную вайну 2 партызанскія брыгады называліся імем К. С. Заслонава. У Оршы створаны мемарыяльны музей К. С. Заслонава. Яго імя прысвоена дэпо станцыі Орша, школе ў Оршы, чыгуначнай станцыі ў Лепельскім раёне, дзіцячай чыгунцы ў Мінску, многім калгасам, імем героя названы вуліцы ў многіх гарадах і вёсках, вёска ў Сенненскім раёне, алея ў мемарыяльным парку герояў у Оршы, К. С. Заслонаву прысвечаны мастацкі кінафільм, творы літаратуры, жывапісу, скульптуры, музыкі. Пра яго складзены народныя песні і легенды[3].

Сям’я правіць

  • Дачка Муза — кінарэжысёр.
  • Дачка Ірына — пісьменнік, мастак-акварэліст.
  • Унук Раман Заслонаў (нар. 1962) — вядомы беларускі мастак, жыве ў Францыі.
  • Праўнук Філіп Заслонаў (нар. 1993) — дызайнер[5].

Зноскі

  1. Заслонов Константин Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Заслонов Константин Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б в г д Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза, отличившимся в партизанской борьбе против немецко-фашистских захватчиков» от 7 марта 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 6 марта (№ 11 (217)). — С. 1
  5. АртДайджест-Беларусь Филипп Заслонов дебютировал «Ломаной линей» Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць