Канстытуцыя Рэспублікі Сербскай

Канстытуцыя Рэспублікі Сербскай — галоўны закон і праўны акт у сістэме праўных актаў Рэспублікі Сербскай. Канстытуцыя рэгулюе стасункі ў грамадстве, рэспубліканскую арганізацыю і паўнамоцтвы рэспубліканскіх органаў улады.

Першая Канстытуцыя была прынята 28 лютага 1992 года[1]. Тады яна звалася Канстытуцыя Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны. Галоўны закон РС быў прыняты ў гады распаду Югаславіі. З моманту прыняцці Канстытуцыя неаднаразова змянялася і дапаўнялася. Галоўным чынам, гэта было звязана з яе рэдакцыяй пасля Дэйтанскага мірнага пагаднення і рашэннямі Канстытуцыйнага суда Босніі і Герцагавіны. Таксама Канстытуцыя неаднаразова змянялася падчас мандата Высокага прадстаўніка ў БіГ Пэдзі Эшдаўна. Былі агучаны і вымогі прыняцця новай канстытуцыі.

Структура правіць

Структура Канстытуцыі РС складаецца з 12 раздзелаў і 140 артыкулаў.

  1. Асноўныя палажэнні
  2. Правы і свабоды чалавека
  3. Эканамічны і сацыяльны лад
  4. Правы і абавязкі Рэспублікі
  5. Арганізацыя Рэспублікі
  6. Тэрытарыяльная арганізацыя
  7. Абарона Рэспублікі
  8. Канстытуцыйнасць і законнасць
  9. Канстытуцыйны суд
  10. Суды і пракуратура
  11. Змена Канстытуцыі
  12. Апошнія палажэнні

Зноскі

  1. Конституционный суд РС (серб.). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2013. Праверана 20 лістапада 2012.

Спасылкі правіць