Канцлер Расійскай імперыі

Дзяржаўны канцлер, у Расійскай імперыі — вышэйшы грамадзянскі чын. Згодна з табелем аб рангах 1722 адпавядаў стацкаму чыну сапраўдны тайны саветнік 1-га класа, воінскаму чыну генерал-фельдмаршала і марскому генерал-адмірал. Часцей за ўсё даваўся міністрам замежных спраў. Калі міністр меў чын II класа, ён мог менавацца віцэ-канцлерам. Агулам у Расіі ў розны час чын канцлера мелі 11 чалавек:

  1. 1709 — Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (1660—1734)
  2. 1740 — Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680—1742)
  3. 1744 — Аляксей Пятровіч Бястужаў-Румін (1693—1766), у 1758 пазбаўлены чыну канцлера, у 1762 атрымаў чын генерал-фельдмаршала
  4. 1758 — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (1714—1767)
  5. 1796 — Іван Андрэевіч Астэрман (1725—1811)
  6. 1797 — Аляксандр Андрэевіч Безбародка (1747—1799)
  7. 1802 — Аляксандр Раманавіч Варанцоў (1741—1805)
  8. 1809 — Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754—1826)
  9. 1834 — Віктар Паўлавіч Качубей (1768—1834)
  10. 1845 — Карл Васільевіч Несельродэ (1780—1862)
  11. 1867 — Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (1798—1883)