Капаеўка

рака ў Беларусі

Капаеўка, Капаюўка — рака ў Брэсцкім раёне Беларусі і Валынскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Заходні Буг (басейн Віслы).

Капаеўка
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Басейн 264 км²
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Лукі
 • Каардынаты 51°34′33″ пн. ш. 23°50′51″ у. д.HGЯO
Вусце Заходні Буг
 • Каардынаты 51°47′26″ пн. ш. 23°38′11″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора
Краіны
Рэгіёны Валынская вобласць, Брэсцкая вобласць
Раёны Ковэльскі раён, Брэсцкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 39 км, з іх 19,5 км у Беларусі[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Плошча вадазбору 264 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с.

Пачынаецца з возера Лукі (на тэрыторыі Украіны), вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўка. Даўжыня ў межах Беларусі 19,5 км[1]. Рэчышча на тэрыторыі Украіны цалкам каналізаванае, у Брэсцкім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад мяжы з Украінай да вёскі Рудня і 2 км уніз па плыні ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і нізкай плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з абалонай, у сярэдняй і нізкай плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць