Капернаум

Деревня, расположенная на берегу озера Тиберий на севере исторической Палестины. Город Иисус по Евангелию от Матфея.

Капернаум (іўр.: כְּפַר נַחוּם, Кфар Нахум, літаральна — «вёска Навума») — рыбацкая вёска ў часы Хасманеяў. Размешчана на паўночным беразе Галілейскага мора. Вёска налічвае каля 1500 чалавек. Археалагічныя раскопкі выявілі дзве старажытныя сінагогі, пабудаваныя адна над другой. Царква побач з Капернаумам лічыцца, што стаіць на месцы дома апостала Пятра.

Капернаум
כְּפַר נַחוּם

Сінагога Капернаума
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне ІзраільПаўночная акруга, Галілейскае мора
Плошча
  • 1 728 dunam
Дата заснавання II стагоддзе да н.э.
physical
Капернаум
Капернаум

Паходжанне назвы правіць

Кфар Нахум — назва невялікага мястэчка, на іўрыце азначае «вёска Навума», аднак не існуе ніякай сувязі з прарокам Навумам. У працах Іосіфа Флавія вёска называецца як грэч. Kαφαρναούμ (Кафернаум), у Новым Запавеце у некаторых рукапісах як грэч. Kαφαρναούμ (Кафернаум), у іншых як грэч. Kαπερναούμ (Капернаум). У арабскай мове месца называецца Талхум, і адносіццца да руінаў (Тэль) Хума (магчыма, скарочаная форма Навум). На руінах дома Пятра пабудавана царква. Пётр пабудаваў вялікі двухпакаёвы купалападобны дом памерамі прыкладна ад 7,5 да 8 метраў, дом быў выразаны цалкам з скалы. Захавалася адтуліна ў даху, праз якую паралізаваны чалавек быў спушчаны, каб вылячыў Ісус.

У Новым Запавеце правіць

 
Джэймс Цісо, Вылячэнне хворага ў Капернауме

Гарадок згадваецца ў Евангеллях ад Лукі і Яна, які, як паведамляецца, быў побач родным горадам апосталаў Сымона Пятра, Андрэя, Якава і Яна, а таксама зборшчыка падаткаў Матфея. Аднойчы ў суботу Ісус вучыў у сінагозе ў Капернауме і ацаліў чалавека, які меў нячыстага духа. Пасля ў Капернауме Ісус вылечыў ад ліхаманкі цёшчу Сымона Пятра. Згодна Лукі 7:1-10 таксама ў Капернауме рымскі сотнік прасіў Ісуса вылечыць яго слугу. Капернаум таксама згадваецца ў Марк. 2:1, як месца знакамітага вылячэння расслабленага, спушчанага праз дах, каб дасягнуць Ісуса. Згодна сінаптычных Евангелляў Ісус выбраў гэты горад як цэнтр свайго служэння ў Галілеі пасля таго, як Ён пакінуў маленькай горнай вёсачку Назарэт (Матф. 4:12-17). Ён таксама пракляў горад, сказаўшы "да пекла зрынешся", (Матф. 11:23) з-за адсутнасці адказу на Яго вучэнне.

Гісторыя правіць

 
Рэшткі старажытнай сінагогі ў Капернауме

Археалагічныя дадзеныя сведчаць аб тым, што горад быў заснаваны ў 2 стагоддзі да нашай эры падчас кіравання Хасманеяў. Паселішча не мела абарончай сцяны і працягвалася уздоўж берага возера з усходу на захад. Зона могілак знаходзіцца ў 200 метрах на поўнач ад сінагогі, гэтае месца было незаселенае. Вобласць на працягу 3 км да Табха відаць выкарыстоўвалася для сельскагаспадарчых мэтаў, мяркуючы па многіх алейных і збожжавых млынах, выяўленых падчас раскопкаў. Лоў рыбы быў таксама важкай крыніцай даходу; рэшткі другога порта былі знойдзеныя на захадзе ля будынкаў францысканцаў.

Не было знойдзена сведчанныў, што Капернаум быў уцягнуты ў крывавыя яўрэйскія паўстанні супраць рымлян падчас Першай Іудзейскай вайны (66-73) або паўстання Бар-Кохбы (132-135), хоць ёсць падставы меркаваць, што Іосіф Флавій, адзін з яўрэйскіх генералаў у ходзе папярэдніх паўстання быў адвезены ў Капернаум (які ён назваў "Kapharnakos") пасля падзення з каня ў суседняй Віфсаідзе. Ён застаўся там ноч пасля вывіху шчыкалаткі. Падчас першага яўрэйскага паўстання Капернаум пазбегнуў акупацыі рымлянамі.

Ва II стагоддзі ў Капернауме ўтварылася суполка яўрэяў, якія перайшлі ў хрысціянства. У наступным стагоддзі ў горадзе была пабудавана царква, якая стала апорай хрысціянства ў раёне. Да V стагоддзя ў горадзе пражывала каля 1500 чалавек, але ў VII стагоддзі пасля нашэсця персаў і арабаў горад пакінулі хрысціяне і яўрэі.

Сучасны стан правіць

 
Царква дванаццаці апосталаў

У цяперашні час Капернаум адносіцца да сістэмы ізраільскіх нацыянальных паркаў. У 1838 годзе былі выяўленыя разваліны Белай сінагогі, але археалагічныя даследаванні пачаліся толькі ў пачатку XX стагоддзя. Сінагога была пабудавана ў III - IV стагоддзях. Будынак стаіць на руінах больш старажытнага збудавання, магчыма сінагогі, у якой прапаведаваў Ісус Хрыстос. Тэрыторыя вакол сінагогі належыць да францысканскага ордэна.

Грэцкая царква Сабора Дванаццаці Апосталаў была пабудавана ў 1930-х гадах на частцы тэрыторыі евангельскага Капернаума. Выканана ў традыцыі цэркваў астраўной Грэцыі, які складаецца з кубоў і купалоў ў выглядзе паўсфер. Аднак, у адрозненне ад Грэцыі, дзе купалы звычайна фарбуюцца ў сіні колер, у Капернауме яны пафарбаваны ў чырвоны колер. Гэта ператварыла невялікую царкву ў яркую каляровую дамінанту панарамы.

У 1986 годзе у вада возера дасягнула незвычайна нізкай тэмпературы, у гэты час была знойдзена старажытная рыбацкая лодка. Радыё-вугляроднае датаванне драўніны паказала на 120 да. н.э. - 40 г. н.э.Судна было памерам 8 метраў і была захавана ў гразі возера. Пасля раскопак лодка была выстаўлена недалёка ад кібуца Гіносар.

Выявы месца правіць

Спасылкі правіць