Капская правінцыя

Капская правінцыя (англ.: The Cape of Good Hope Province, Cape Province; афрыкаанс — Kaapprovinse) — у 19101994 гадах найбольшая па плошчы правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі са сталіцай у горадзе Кейптаўне.

Размяшчэнне Капскай правінцыі

Правінцыя створана ў 1910 і першапачаткова ўключала Капскую калонію і некалькі меншых раёнаў: Брытанскі Бечуаналенд (англ.: British Bechuanaland, не блытаць з пратэктаратам Бечуаналенд, зараз Батсвана), Усходні Грыкваленд (англ.: Griqualand East) і Заходні Грыкваленд (англ.: Griqualand West).

З усіх правінцый Капская была адзінай, дзе каляровыя (як завуць у ПАР прадстаўнікоў змяшанай расы) мелі права голаса. Аднак, гэта права было адменена з прыходам да ўлады ў 1948 Нацыянальнай партыі, якая абвясціла апартэід сваёй афіцыйнай палітыкай.

У 1994 Капская правінцыя падзелена на 3 меншыя правінцыі: Заходнюю Капскую, Усходнюю Капскую і Паўночную Капскую. Невялікая частка тэрыторыі пры гэтым перайшла да Паўночна-заходняй правінцыі.

Гл. таксама правіць