Капскія горы — горы ў ПАР, на крайнім поўдні Афрыкі, якія працягнуліся ад ракі Уліфантс да горада Порт-Элізабет. Горная сістэма складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў, сярод якіх вылучаюцца Кедравыя горы, хрыбты Лангеберг, Свартберг, Пікетберг, Кадэльберг і інш. Вышэйшым пунктам з’яўляецца гара Севенвікспуртпік (2325 м). Капскія горы сфармаваліся ў верхнім палеазоі. Іх з’яўленне звязана з утварэннем протакантынента Пангея ў познім карбоне і пермскім перыядзе. Знешні выгляд гор вызначаецца спалучэннем скальных масіваў з кварцытаў і пясчанікаў і далін, утвораных гліністымі сланцамі ў чацвярцічным перыядзе.

Капскія горы
Капскія горы ў раёне г. Робертсан
Капскія горы ў раёне г. Робертсан
Краіна
Перыяд утварэнняПермскі перыяд 
Даўжыня800 км
Найвышэйшы пункт2326 м 
Капскія горы (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Капскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы