Каптур[1] (польск.: kaptur ад чэшск.: kaptour) — традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчынаў ва Усходняй Еўропе: ва Украіне, у Беларусі і Расіі.

Дзяўчына ў каптуры, вёска Вялава (каля Валожына). Фатограф граф Бенедыкт Тышкевіч, ліпень 1897 г.

Уяўляў сабой шапачку з плоскім ці паўшарападобным верхам і з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завазвання пад падбародкам. Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерам[2][3].

На Беларусі бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пачатку XX ст. (у XVI—XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку[2].

На Русі быў вядомы яшчэ ў XIII—XVII стагоддзях. Да другой паловы XIX стагоддзя заўсёды з’яўляўся толькі ніжнім галаўным уборам, зверху надзявалі іншы галаўны ўбор, потым мог насіцца самастойна[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. а б Каптур
  3. Повойник (руск.)
  4. Повойник Архівавана 10 лістапада 2013. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць