Капітан Марвел (фільм)

«Капіта́н Ма́рвел» (англ.: Captain Marvel) — амерыканскі супергеройскі фільм 2019 года, заснаваны на коміксах пра персанажа Кэрал Дэнверс выдавецтва Marvel Comics, вытворчасці Marvel Studios і дыстрыбуцыі Walt Disney Studios Motion Pictures. З’яўляецца дваццаць першай карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Фільм зняты рэжысёрамі Ганнай Бодэн  (англ.) і Раянам Флекам  (англ.) па сцэнарыі Ніколь Перлман  (англ.) і Мэг Ле-Фоў  (англ.). У галоўных ролях — Бры Ларсан, Сэмюэл Л. Джэксан, Бен Мендэльсан і Джуд Лоу.

Капітан МарвелM:
англ.: Captain Marvel[1]
Постар фільма
Жанр супергеройскі фільм, навукова-фантастычны фільм[d], баявік і прыгодніцкі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d]
Працягласць 124 хв.[12]
Бюджэт 152 000 000 $
Зборы 1 128 462 972 $[13] і 426 829 839 $[14]
Краіна
Мова англійская
Год 8 сакавіка 2019[2], 7 сакавіка 2019[3][4] і 6 сакавіка 2019
Папярэдні фільм Чалавек-мураш і Аса
(у храналогіі КСМ)
Наступны фільм Марвелы
(у дылогіі аб Капітане Марвел)
Мсціўцы: Фінал
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 4154664
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм, заснаваны на персанажы Кэрал Дэнверс, знаходзіўся ў распрацоўцы ў Marvel Studios ужо з мая 2013 года. Дата выхаду была ўпершыню абвешчана ў кастрычніку 2014 года, а ў красавіку 2015 года Marvel наняў сцэнарыстаў Перлман і Ле-Фоў. У час San Diego Comic-Con International у 2016 годзе было абвешчана, што Ларсан выканае ролю гераіні. У красавіку 2017 года Marvel абвясціў, што рэжысёрамі сталі Бодэн і Флек. Здымкі фільма пачаліся ў студзені 2018 года ў Pinewood Studios, у акрузе Феет, штат Джорджыя, і доўжыліся да мая 2018 года.

Фільм выйшаў на экраны 7 сакавіка 2019 года у фармаце IMAX. Станам на 17 сакавіка 2019 года, фільм зарабіў у сусветным пракаце больш за $760,2 млн, што на гэты момант робіць яго самай касавай кінакарцінай 2019 года. У прэсе «Капітан Марвел» атрымала стрымана-станоўчыя ацэнкі.

Сюжэт правіць

1995 год. Хала, сталіца Імперыі Крыі. Верс, член элітнага разведвальнага атрада «Зорная сіла», пакутуе ад пастаянных начных кашмараў. Ён-Рог, яе асабісты настаўнік і камандор атрада, ужо некалькі гадоў вучыць яе кантраляваць свае здольнасці і эмоцыі. А Вышэйшы Розум (штучны інтэлект, урад Крыі) заклікае Верс верна служыць сваёй расе.

Ужо шмат стагоддзяў ідзе бязлітасная вайна паміж крыі і скруламі, расай метаморфаў. У час місіі па выратаванні разведчыка крыі, які быў пасланы на планету Торфа з тайным заданнем і патрапіў у палон да скрулаў, Верс тоапляе ў палод да камандзіра скрулаў Таласа і падвяргаецца даследаванням, мэтай якіх з’яўляецца пошук у падсвядомасці Верс каардынат звышсветлавой крыніцы энергіі, неабходнага для скрулаў. Верс удаецца збегчы з карабля скрулаў, але праз атрыманыя пашкоджанні яе выратавальная капсула разбураецца, і гераіня церпіць крушэнне над Лос-Анджэлесам. Яе раптоўнае з’яўленне на Зямлі прыцягвае ўвагу агентаў арганізацыі Ш. Ч.Ы. Т. Ніка Ф’юры і Філа Колсана. Але гутарку герояў перарывае раптам раптоўнае з’яўленне скрула. У пагоні за ім Верс знаходзіць крышталь, што змяшчае яе сапраўдныя ўспаміны, вынятыя скруламі; а Ф’юры забівае іншага скрула, які замаскіраваўся пад Колсана. Талас, які замаскіраваўся, у сваю чаргу, пад главу Ш. Ч.Ы. Т.а Келера, пераконвае Ф’юры сустрэцца і папрацаваць з Верс.

Выкарыстоўваючы допуск Ф’юры на звышсакрэтную базу Пегас, Верс выяўляе, што была пілотам ВПС. Як гаварылася ў справаздачы, гераіня загінула пасля выпрабавання эксперыментальнага рухавіка, распрацаванага доктарам Вэндзі Лоўсан, якую Верс і бачыла ў сваіх начных кашмарах (і Вышэйшы Розум Крыі паўставаў перад Верс менавіта ў абліччы доктара Лоўсан). З даных базы вынікае, што ёсць сведка тых падзей, былы пілот ВПС Марыя Рамбо. Ф’юры і Верс разам з кошкай Лоўсан па мянушцы Гуся збягаюць ад Таласа на грузавым самалёце, накіроўваючыся ў Новы Арлеан, Луізіяна, каб знайсці Рамбо.

Сустрэўшыся з Марыяй і яе дачкой, Верс пачынае ўспамінаць сваё сапраўднае мінулае і даведваецца сваё імя — Кэрал Дэнверс. Талас знаходзіць Ф’юры і Кэрал. Ён распавядае, што скрулы — толькі бежанцы, якія шукаюць новы дом пасля таго, як паднялі паўстанне супраць бясчынстваў і злачынстваў расы крыі. Доктар Лоўсан, насамрэч, родам з Халы, была трайным агентам, насіла імя Мар-Вэл і вывучала магчымасці выкарыстання звышсветлавога рухавіка для абароны скрулаў ад крыі. Талас дае праслухаць Кэрала апошні запіс з чорнай скрыні таго самалёта, што разбіўся. Гэта прымушае Дэнверс успомніць усе падзеі катастрофы. Кэрал і доктар Лоўсан тады ляцелі ў сакрэтную лабараторыю, але былі падбіты караблём крыі, якім кіравалі Ён-Рог і Мінь-Эрва. Перад смерцю Лоўсан распавяла Дэнверс усю праўду і загадала знішчыць энергетычнае ядро рухавіка. Але здарылася так, што ўсю энергію ядра пасля выбуху паглынула Кэрала, што сцерла ўсе яе ўспаміны. Пасля гэтага крыі забралі Дэнверс на Халу і пералілі ёй кроў Ён-Рога, ужывіўшы ў шыю спецыяльны чып, які блакаваў асноўныя здольнасці гераіні. Успомніўшы ўсё гэта, Кэрал вырашае парваць з крыі назаўжды. Каардынаты лабараторыі Лоўсан апынуліся прасторавым пунктам на арбіце Зямлі. Кэрал, Ф’юры, кошка Гусі, Марыя Рамбо і Талас ляцяць туды і знаходзяць схаваны карабель, дзе хаваецца група скрулаў (у тым ліку сям’ю Таласа), якія абараняюць Тэсеракт, крыніцу энергіі звышсветлавога рухавіка.

Ён-Рог, Мінь-Эрва і іншыя члены «Зорнай сілы» захопліваюць Кэрал і змяшчаюць яе падсвядомасць у рэальнасць Вышэйшага Розуму. У час гутаркі з Ім Дэнверс вырывае чып крыі са сваёй шыі, атрымліваючы доступ да ўсіх сваіх здольнасцей. Пасля гэтага разгараецца бітва. Кэрал і Ф’юры ўдаецца займець Тэсеракт, які затым паглынае Гуся, якая апынулася зусім не кошкай, а іншапланецянінам з расы флеркінаў, здольных ствараць унутры сябе кішэнныя сусветы. У бітву ўступае флот Крыі пад камандаваннем Ронана Абвінаваўцы. Кэрал знішчае некалькі балістычных ракет, выпушчаных крыі ў бок Зямлі, вымушаючы Ронана і яго сілы адступіць. На Зямлі Ён-Рог выкарыстоўвае апошнюю спробу адолець Кэрала і выклікае яе на роўны паядынак без суперздольнасцей. Але гераіня накаўтуе яго фатонным бластарам са сваёй рукі. Кэрал адпраўляе Ён-Рога назад на Халу з папярэджаннем усяму народу крыі і Вышэйшаму Розуму.

Гераіня пакідае Ф’юры яго мадыфікаваны пэйджар, з дапамогай якога ён зможа звязацца з ёй у межах дзвюх-трох галактык, але толькі ў крайняй бязвыхаднай сітуацыі. Кэрал ляціць з Зямлі, каб дапамагчы скрулам знайсці новы дом і гасіць канфлікты, якія разгараюцца ў Сусвеце. Ф’юры канчаткова страчвае левае вока з-за драпін, нанесеных яму Гусяй у час бітвы з крыі. Агент складае прапанову «Абаронцы» па абароне Зямлі ад новых іншапланетных пагроз. Паглядзеўшы на фатаграфію Кэрал з яе пазыўным «Мсцівец» на борце самалёта, Нік вырашае даць сваёй прапанове новую назву: «Ініцыятыва „Мсціўцы“».

У першай сцэне пасля тытраў, у нашы дні Мсціўцы, якія засталіся ў жывых, а менавіта: Стыў Роджэрс, Наташа Раманаф, Брус Бэнер і Джэймс Роўдс — аналізуюць на базе знойдзены пэйджар Ф’юры з лагатыпам Капітана Марвел, які Нік актываваў перад сваім знікненнем[N 1]. У гэты момант раптам з’яўляецца Кэрал і пытае: «Дзе Ф’юры?»[N 2]

У другой сцэне пасля тытраў, у 1995 годзе, у кабінеце Ф’юры Гуся заскаквае на стол і выплёўвае Тэсеракт[17][18].

У ролях правіць

Акцёр Роля
Бры Ларсан Кэрал Дэнверс / Верс / Капітан Марвел Кэрал Дэнверс / Верс / Капітан Марвел
Сэмюэл Л. Джэксан Нік Ф'юры агент Нік Ф'юры
Бен Мендэльсан Талас / Келер Талас / Келер лідар Скрулаў
Джыман Хансу Корат Корат член «Зорнай сілы»
Лі Пэйс Ронан Абвінаваўца Ронан Абвінаваўца
Лашана Лінч Марыя Рамбо Марыя Рамбо сяброўка Кэрал, пілот
Джэма Чан Мінь-Эрва Мінь-Эрва член «Зорнай сілы»
Анет Бенінг Вышэйшы Розум / Мар-Вэл / доктар Вэндзі Лоўсан[19] Вышэйшы Розум / Мар-Вэл / доктар Вэндзі Лоўсан[19]
Кларк Грэг Філ Колсан агент Філ Колсан
Джуд Лоу Ён-Рог Ён-Рог лідар «Зорнай сілы»
Альхеніс Перэс Сота Ат-Лас Ат-Лас член «Зорнай сілы»
Рун Тэмт Брон-Чар Брон-Чар член «Зорнай сілы»
Акіра Акбар Моніка Рамбо Моніка Рамбо дачка Марыі
Азары Акбар Моніка Рамбо Моніка Рамбо (5 гадоў)
Роберт Казінскі «Дон» «Дон»
Вік Сахай Тарфан Тарфан
Чуку Моду Со-Лар Со-Лар шпіён Крыі
Колін Форд Стыў Дэнверс Стыў Дэнверс брат Кэрал
Кенет Мітчэл Джозеф Дэнверс Джозеф Дэнверс бацька Кэрал
Мак-Кена Грэйс Кэрал Кэрал (13 гадоў)
Лондан Фулер Кэрал Кэрал (6 гадоў)
Шэран Блін Сорэн Сорэн жонка Таласа
Стэн Лі пасажыр цягніка (камеа)
Крыс Эванс Стыў Роджэрс Стыў Роджэрс (камеа)
Марк Руфала Брус Бэнер Брус Бэнер (камеа)
Скарлет Ёхансан Наташа Раманаф Наташа Раманаф (камеа)
Дон Чыдл Джэймс «Роўдзі» Роўдс Джэймс «Роўдзі» Роўдс (камеа)

Каментарыі правіць

  1. Як паказана ў фільме «Мсціўцы: Вайна бясконцасці».[15]
  2. Сцэна ўзята з фільма «Мсціўцы: Фінал».[16]

Зноскі правіць

  1. Strom M. Captain Marvel Soars Into the Marvel Cinematic Universe: Carol Danvers flies onto the big screen with her own solo adventure! // marvel.com — 2014. Праверана 30 мая 2016.
  2. Strom M. Marvel Studios phase 3 update // marvel.comMarvel Entertainment, 2015. Праверана 13 красавіка 2020.
  3. Release Info — 1990. Праверана 16 лютага 2020.
  4. Dokumentum — 2010.
  5. ‘Captain Marvel’ Finds Directors in Anna Boden, Ryan FleckNew York, Los Angeles, CA: Variety Media, Penske Media Corp., 1905. — ISSN 0042-2738 Праверана 13 красавіка 2020.
  6. Doctor Strange Press KitThe Walt Disney Company.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Captain Marvel — 2001. Праверана 13 красавіка 2020.
  8. Strom M. Captain Marvel Soars Into the Marvel Cinematic Universe // marvel.com — 2014. Праверана 30 мая 2016.
  9. Cavanaugh P. Brie Larson Reveals Intense Super Hero Training for Marvel Studios’ ‘Captain Marvel’ in New Featurette // marvel.com — 2016. Праверана 15 жніўня 2016.
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах Walt Disney Studios Captain Marvel Press KitWalt Disney Studios. — P. I. Праверана 13 красавіка 2020.
  11. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  12. Captain Marvel (2019). Technical Specs. — 1990. Праверана 7 сакавіка 2019.
  13. Captain Marvel — 1999. Праверана 7 мая 2023.
  14. Captain Marvel — 1999. Праверана 25 красавіка 2023.
  15. Hornshaw, Phil; Owen, Phil; Lincoln, Ross A. (April 26, 2018). "How Will 'Captain Marvel' Play into That Wild 'Avengers: Infinity War' Ending?". TheWrap.com. Архівавана з арыгінала April 27, 2018. Праверана March 7, 2019. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  16. Coggan, Devan. Those Captain Marvel post-credits scenes, explained. Entertainment Weekly (8 сакавіка 2019). Праверана March 8, 2019.
  17. Dinh, Christine. Production Underway on Marvel Studios' 'Captain Marvel' (англ.). Marvel.com (26 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы March 26, 2018. Праверана March 26, 2018.
  18. Coggan, Devan. Brie Larson talks suiting up as the 'flawed' but 'empowering' hero in Captain Marvel (англ.). Entertainment Weekly (5 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы September 6, 2018. Праверана September 6, 2018.
  19. Helen O'hara. Captain Marvel Review (англ.). Empire Online (5 сакавіка 2019). Праверана March 5, 2019.

Спасылкі правіць