Караеды[1], Забалоннікі[2] (Scolytinae) — група жукоў, якая раней разглядалася ў якасці сямейства Scolytidae, але ў цяперашні час паніжаная ў рангу да падсямейства.

Караеды

Hylesinus varius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolytinae Latreille, 1804

Трыбы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  678830
NCBI  55867
EOL  2668599
FW  69437

Адпаведна, былыя падсямействы тлумачацца як надтрыбы або асобныя трыбы: забалонікі (Scolytini) або скаліты, лубаеды (Hylesinini) і Platypini.

Сямейства караедаў складаецца з 140 відаў еўрапейскай фаўны (на Беларусі каля 70 відаў), а ўсяго апісана іх больш за 750 відаў. Яны адносяцца да групы чатырохсустаўных жукоў (Tetramera) і прымыкаюць ў ёй вельмі блізка да сямейства шашолак (Curculionidae). Самыя буйныя з караедаў ледзь дасягаюць 8 мм у даўжыню, самыя дробныя не больш 1 мм. У тропіках сустракаюцца віды больш за 1,5 см у даўжыню.

Зноскі

  1. Напісанне Караеды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.44
  2. Напісанне Забалоннікі ў адпаведнасці з Т. І. Машніна. Забалоннікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз., с. 309

Спасылкі правіць