Каракалпакская мова

Каракалпа́кская мова (саманазва: Qaraqalpaq tili) — цюркская мова. Родная мова каракалпакаў. Афіцыйная мова ў Каракалпакстане. Агульная колькасць носьбітаў (2014 г.) - 684 тыс. чал.[1]

Каракалпакская мова
Саманазва Qaraqalpaq tili
Краіны Узбекістан, Казахстан, Афганістан, Іран, Турцыя, Кыргызстан
Афіцыйны статус Каракалпакстан
Арганізацыя, якая рэгулюе Інстытут мовы і літаратуры імя Нажыма Даўкараева
Агульная колькасць носьбітаў 684000
Рэйтынг 28
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркскія мовы
Кыпчакія мовы
Нагайска-кыпчакскія мовы
Пісьменнасць лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кал 275
ISO 639-1
ISO 639-2 kaa
ISO 639-3 kaa
WALS kkp
Ethnologue kaa
IETF kaa
Glottolog kara1467
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова каракалпакаў уваходзіць у кыпчакскую групу цюркскіх моў, блізкая да моў казахаў і нагайцаў. Да 1928 г. правапіс арабскімі літарамі. З 1928 г. да 1940 г. алфавіт на аснове лацінкі. З 1940 г. да 1994 г. алфавіт на аснове кірыліцы.

Сучасны алфавіт на аснове лацінкі:

A a Á á B b D d E e F f G g
Ǵ ǵ H h X x Í ı I i J j K k
Q q L l M m N n Ń ń O o Ó ó
P p R r S s T t U u Ú ú V v
W w Y y Z z C c Sh sh Ch ch

Зноскі