Каралеўскі аркестр Кансертгебау

Каралеўскі аркестр Кансертгебау (нідэрл.: Koninklijk Concertgebouworkest) — вядучы сімфанічны аркестр Нідэрландаў, заснаваны ў 1888 г. Назва аркестра паходзіць ад назвы канцэртнай залы Кансертгебау, у якой аркестр дае свае хатнія канцэрты (а назва канцэртнай залы, у сваю чаргу, перакладаецца проста як «канцэртная зала»). Званне Каралеўскага было прысвоена аркестру ў адзначэнне яго стагоддзя каралевай Беатрыкс у 1988 г.

Каралеўскі аркестр Кансертгебау
Асноўная інфармацыя
Жанры класічная музыка
Краіны
Адкуль Амстэрдам
concertgebouworkest.nl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кансертгебау.

Сусветную рэпутацыю аркестру прынесла паўвекавое кіраванне нідэрландскага дырыжора Вілема Менгельберга, які зрабіў стаўку на музыку сваіх сучаснікаў, кампазітараў першай паловы XX стагоддзя, — Рыхарда Штрауса, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага і інш.

Галоўныя дырыжоры аркестра правіць

Зноскі

Спасылкі правіць