Каралеўства Саксонія

Карале́ўства Саксо́нія (ням.: Königreich Sachsen); рэдка Са́ксэн — дзяржава, якая існавала ў 18061918 гадах на тэрыторыі сучаснай Германіі. З 1871 года Саксонія была часткай Германскай імперыі, пакуль тая не пала пасля Першай сусветнай вайны. Сталіцай каралеўства быў Дрэздэн, а яго сучасны пераемнік — Свабодная дзяржава Саксонія.

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Саксонія
ням.: Königreich Sachsen
Герб Саксоніі Сцяг Саксоніі
Герб Саксоніі Сцяг Саксоніі
Гімн: Sachsen Hymne[d]
Каралеўства Саксонія ў складзе Германскай імперыі
< 
 >

Сталіца Дрэздэн
Найбуйнейшыя гарады Лейпцыг, Хемніц
Мова(ы) ніжнесаксонскі дыялект нямецкай
Афіцыйная мова нямецкая
Рэлігія лютэранства, каталіцтва
Грашовая адзінка Саксонскі талер (1806–1857)
Саюзны талер (1857–1873)
Залатая марка (1873–1914)
Папяровая марка (1914–1918)
Плошча 14.993 км²
Насельніцтва 4.806.661 чал. (1910)
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Ветыны
Кіраўнікі дзяржавы
Кароль Саксоніі
 • 1806 – 1827 Фрыдрых Аўгуст I
 • 1827 – 1836 Антон I Саксонскі
 • 1836 – 1854 Фрыдрых Аўгуст II
 • 1854 – 1873 Іаган Саксонскі
 • 1873 – 1902 Альберт Саксонскі
 • 1902 – 1904 Георг Саксонскі
 • 1904 – 1918 Фрыдрых Аўгуст III
Міністр-прэзідэнт Саксоніі
 • 1831 – 1843 Першы: Бернард фон Ліндэнау
 • 1918 Апошні: Карл Рудольф Хайнцэ
Гісторыя
 • 20 снежня 1806 Створана, як каралеўства
 • 13 лістапада 1918 Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі ператворана ў вольную дзяржаву
Палітычная карта Саксоніі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Напалеонаўскія войны і Германскі саюз правіць

Да 1806 года Саксонія была часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а кіраўнікі краіны мелі тытул курфюрста. Калі Свяшчэнная Рымская імперыя была распушчана пасля паражэння імператара Франца II у бітве з Напалеонам пры Аўстэрліцы, курфюрства пры падтрымцы Францыі стала незалежным каралеўствам, а саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст III стаў называцца — кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I.

Пасля паражэння пруска-саксонскіх войск у бітве пад Енай Саксонія ўвайшла ў Рэйнскі саюз, часткай якога была да паражэння Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам у 1813 годзе. Пасля бітвы, у якой Саксонія — адна з германскіх дзяржаў — ўдзельнічала на баку французаў, Фрыдрых-Аўгуст здаўся саюзнікам. Краіна была акупаваная рускімі войскамі.

На Венскім кангрэсе пасланаму Фрыдрыхам Аўгустам Ватцдорфу атрымалася ўвайсці ў зносіны з Талейранам і схіліць Людовіка XVIII да ўдзела ў лёсе саксонскага караля; Францыя, якія не жадалі ўзмацнення Прусіі і ахвотней якая бачыла Германію падзеленай на невялікія дзяржавы, рашуча запрацівілася далучэнню Саксоніі да Прусіі. У рэшце рэшт, кангрэс выказаўся за падзел Саксоніі. Саксонія пазбавілася 40 % сваёй тэрыторыі, уключаючы Вітэнберг — калыску пратэстанцкай рэфармацыі. Акрамя таго, Фрыдрых Аўгуст адмовіўся ад правоў на Герцагства Варшаўскае. Каралеўства таксама станавілася часткай Германскага саюза пад вяршэнствам Аўстрыі, які змяніў Свяшчэнную Рымскую імперыю.

Аўстра-пруская вайна і Германская імперыя правіць

У Аўстра-прускай вайне 1866 года Саксонія актыўна ўдзельнічала на баку Аўстрыі. Па выніках вайны Саксоніі, дзякуючы пазіцыі Аўстрыі, хоць і ўдалося захаваць фактычную незалежнасць, аднак яна стала часткай Паўночнагерманскага саюза — прускага сатэліта. Пасля перамогі Прусіі ў вайне з Францыяй у 1871 Саксонія, як і іншыя члены саюза, стала часткай Германскай імперыі на чале з Вільгельмам I. Кароль Іаган хоць і захаваў некаторую самастойнасць (Саксонія, у прыватнасці, магла ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі дзяржавамі), але лічыўся падданым германскага імператара.

Канец каралеўства правіць

Кайзер Вільгельм II, унук Вільгельма I, у выніку паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне і лістападаўскай рэвалюцыі быў змушаны адрачыся ад пасады. 13 лістапада 1918 года апошні саксонскі кароль Фрыдрых Аўгуст III пад ціскам рэвалюцыі таксама падпісаў адрачэнне, пасля чаго Саксонія стала называцца вольнай дзяржавай і ўвайшла ў склад Веймарскай рэспублікі.

Спіс саксонскіх каралёў правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць