Караль Недзялкоўскі

Антоні Караль Недзялкоўскі (польск

Антоні Караль Недзялкоўскі (польск.: Karol Antoni Niedziałkowski; 27 мая 1846, Мінкаўцы, Дубенскі павет — 6/7 чэрвеня 1911, Жытомір) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцкі біскуп (19011911).

Антоні Караль Недзялкоўскі
Karol Antoni Niedzialkowski
Антоні Караль Недзялкоўскі
Вікарны біскуп Магілёўскай архідыяцэзіі
2 жніўня 1897 — 15 красавіка 1901
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Францішак Сыман
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 21 мая 1846(1846-05-21)
Смерць 7 красавіка 1911(1911-04-07) (64 гады)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 23 студзеня 1869
Епіскапская хіратонія 5 снежня 1897
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З шляхецкага роду Недзялкоўскіх герба «Равіч», сын Францішка і Марыі з Дзянчынскіх. Навучаўся ў павятовай шляхецкай школе ў Луцку, потым у Камянец-Падольскай гімназіі  (укр.). У верасні 1862 паступіў у духоўную семінарыю ў Камянцы-Падольскім, адкуль у 1863 яго пераслалі навучацца ў Духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў 20 чэрвеня 1867 са ступенню майстра тэалогіі.

Высвечэнне на святара праз малады век атрымаў толькі 23 жніўня 1869 года. У 18691871 гадах кафедральны вікарый у Жытоміры, у 1872 сакратар біскупскай кансісторыі ў Жытоміры. У 18671897 прафесар касцёльных спеваў і літургікі, кананічнага і дзяржаўнага права, касцёльнай гісторыі ў Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 1884 стаў канонікам кафедральнае капітулы ў Жытоміры і Луцку, у 1890 рэктарам Духоўнай семінарыі ў Жытоміры. У 18971901 рэктар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, у 1900 атрымаў дактарат honoris causa гэта акадэміі.

У 21 ліпеня 1897 прызначаны тытулярным біскупам Самаскім і дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 5 снежня 1897. У 18991901 капітульны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіі, адміністратар Мінскай дыяцэзіі. 15 красавіка 1901 прызначаны луцкім і жытомірскім біскупам. У дыяцэзіі заснаваў дыяцэзіяльны музей і школу арганістаў. Адмовіўся ад прапанаванай пасады магілёўскага архібіскупа. У сваю чаргу царскі ўрад не прыняў яго адмовы ад кіравання Луцкай дыяцэзіяй.

Пахаваны ў Жытоміры.

Найважнейшыя публікацыі правіць

  • Asceci w rzeczywistości i wyobraźni współczesnych literatów i artystów. (1890)
  • O chrześcijańską zasadę. (T.1 Nagość w sztuce, T.2 Moralność i przyzwoitość w sztuce; 1895)
  • Wolność myśli i wolność czytania.
  • Nie tędy droga szanowne panie. (1897)
  • Miraże mądrości. Petersburg (1897)
  • Wrażenia z pielgrzymki do Ziemi Świętej. (Petersburg 1898 Nakł. Księg. K. Grendyszyńskiego 4° ss. [4], 513, [1], tabl. 1)
  • Czemu dziś w poezji nie mamy słowików. (1901)
  • Studja estetyczne. (1901)
  • Snopek kąkolu. (1904)

Эсэ правіць

  • Nieco o dyable

Літаратура правіць

  • Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999», ISBN 8321113117, Warszawa 2000.
  • Krzysztof Rafał Prokop, «Sylwetki biskupów łuckich» ISBN 8391191877, Biały Dunajec — Ostróg 2001.
  • Ks. Witold Józef Kowalów, «Bp Karol Antoni Niedziałkowski (1901—1911)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 5 (1998) nr 4, s. 33.