Караліна Банапарт

Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.

Караліна Банапарт
фр.: Maria Nunziata Carolina Buonaparte
Караліна Банапарт разам з дачкой пэндзля Мары Віжэ-Леброн, 1807 год.
Караліна Банапарт разам з дачкой пэндзля Мары Віжэ-Леброн, 1807 год.
Каралева-кансорт Неапаля
1 жніўня 1808 — 3 мая 1815
Нараджэнне 25 сакавіка 1782(1782-03-25)[1][2][…]
Смерць 18 мая 1839(1839-05-18)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Мюраты[d] і Банапарты
Бацька Карла Буанапартэ[3]
Маці Летыцыя Рамаліна[3]
Муж Іаахім Мюрат[3][4] і Francesco Macdonald[d][3]
Дзеці Ашыль Мюрат[d][3], Люсьен Мюрат[d], Luisa Rasponi Murat[d] і Letizia Murat[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць каралева-кансорт
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Queen Maria Luisa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1793 годзе разам з сям'ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.

Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.

З'яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.

Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.

Нашчадкі правіць

  • Напалеон-Ахіл Мюрат (1801—1847);
  • Летыцыя Ёзэф Мюрат (1802—1859);
  • Напалеон Люсьен Мюрат (1803—1878);
  • Луіза Жулі Мюрат (1805—1889).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Caroline Bonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Maria Annunziata Carolina Bonaparte // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць