Карал Гофмайстэр

Карал Гофмайстэр (чэшск.: Karel Hoffmeister; 26 верасня 1868, Лібліцы — 23 верасня 1952, Глубока-над-Влтавай) — чэшскі піяніст, музыказнаўца і музычны педагог.

Карал Хофмайстэр
Karel Hoffmeister
Карал Хофмайстэр (1899)
Карал Хофмайстэр (1899)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 верасня 1868(1868-09-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1952(1952-09-23)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, музыказнавец, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Пражскай арганнай школе ў Ф. З. Скугерскага, ў Пражскай кансерваторыі ў Індржыха Кана фон Альбеста, вывучаў таксама эстэтыку ў Карлавым універсітэце ў Отакара Госцінскага. З 1891 г. выкладаў у Любляне. У 18991902 гг. выступаў у складзе Чэшскага трыа. З 1902 г. прафесар Пражскай кансерваторыі, сярод вучняў Гофмайстэра — Вальтэр Зюскінд, Оскар Маравеца, Іозеф Паленічэк, Уілем Петржэлка. У 1926 г. упершыню ўвёў у Пражскай кансерваторыі курс клавесіна. Займаў пасаду рэктара кансерваторыі ў 19231924, 19301933, 19351936 і 19371938 гг.

У 19071919 гг. разам з Каралам Штэкерам рэдагаваў газету «Музычны агляд» (чэшск.: Hudební revue). Апублікаваў манаграфію пра Антаніна Дворжака (чэшск.: Antonín Dvořák, 1924, некалькі перавыданняў, англійскі пераклад 1928), кнігу ўспамінаў пра Віцезслава Новака (чэшск.: 50 let s Vítězslavem Novákem, 1949), падручнік па фартэпіяна (чэшск.: Klavír; 1939).

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б в г The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.

Спасылкі правіць