Карась сярэбраны

Карась сярэбраны (Carassius auratus) — рыба сямейства карпавых. Шырока вядомая залатая рыбка (храміст сярэбранага карася) стала аб’ектам для селекцыйнай працы.

Карась сярэбраны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carassius auratus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Carasius auratus (Linnaeus, 1758)
  • Carassius auratus argenteaphthalmus Nguyen, 2001
  • Carassius auratus auratus (Linnaeus, 1758)
  • Carassius auratus cantonensis Tchang, 1933
  • Carassius auratus wui Tchang, 1930
  • Carassius burgeri Temminck & Schlegel, 1846
  • Carassius carassius auratus (Linnaeus, 1758)
  • Carassius chinensis Gronow, 1854
  • Carassius coeruleus Basilewsky, 1855
  • Carassius discolor Basilewsky, 1855
  • Carassius grandoculis Temminck & Schlegel, 1846
  • Carassius pekinensis Basilewsky, 1855
  • Cyprinus auratus Linnaeus, 1758
  • Cyprinus chinensis Gronow, 1854
  • Cyprinus gibelioides Cantor, 1842
  • Cyprinus langsdorfii Valenciennes, 1842
  • Cyprinus maillardi Guichenot, 1863
  • Cyprinus mauritianus Bennett, 1832
  • Cyprinus thoracatus Valenciennes, 1842
  • Neocarassius ventricosus Castelnau, 1872

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163350
NCBI  7957
EOL  214363

Апісанне правіць

Цела кароткае, высокае, пакрытае серабрыстай луской. Афарбоўка спіны цёмна-зялёная, бакі і жывот — серабрыстыя. Мае доўгі спінны плаўнік, буйную луску, шмат жаберных тычынак і пазванкоў, а таксама малую колькасць прамянёў у анальным плаўніку. Рот канечны, без вусікаў. Брушына чорная.

Дасягае максімальнай даўжыні 45 см і масы больш за 1 кг, звычайна не больш за 20 см і 350 г.

Пашырэнне правіць

Від з велізарным сучасным арэалам, які ахоплівае Еўразію і Амерыку. Натуральным арэалам з’яўляецца Кітай, Японія, а-вы Тайвань і Хайнань. Дзякуючы штучнай гадоўлі распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Часцей прывязаны да вялікіх азёр, сустракаецца і ў вялікіх рэках.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца планктонам, дэтрытам, водарасцямі, лічынкамі насякомых, чарвякамі і іншымі бесхрыбтовымі.

Полаваспелым становіцца ва ўзросце 2-4 гадоў. Пладавітасць ад 30 да 400 тыс. ікрынак. Нераст парцыённы, звычайна ў траўні. Папуляцыя гэтага віду часта складаецца з адных самак, якія ўдзельнічаюць у нерасце з самцамі іншых відаў карповых (сазан, карась звычайны, лінь). Сперматазоід яйкаклетку ня апладняе, а толькі стымулюе развіццё яе. У патомстве атрымліваюцца адны самкі.

Жыве да 14-15 гадоў, звычайна 7-10 гадоў.

Промысел і развядзенне правіць

Каштоўны аб’ект промыслу і рыбаводства.

 
Залатая рыбка

Сярэбраны карась адрозніваецца дзіўнай пластычнасцю. Кітайскі карась і яго разнавіднасці — аб’ект прыкладнога дэкаратыўнага рыбаразвядзення. Адрозніваюць больш за сотню парод залатой рыбкі. Змяняецца даўжыня цела, даўжыня і форма плаўнікоў; маюцца рыбы з вырастамі на галаве і з павялічанымі вачыма. Існуе некалькі каляровых варыяцый: чырвоная, серабрыстая, чорная і інш.

Літаратура правіць

  • Карасі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.