Кардэлія (спадарожнік Урана)

Кардэлія (англ.: Cordelia) — самы блізкі да планеты спадарожнік Урана. Была адкрыта 20 студзеня 1986 на здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 7. З тых часоў не назіралася, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая да імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Кароль Лір». Таксама пазначаецца як Уран VI.

Кардэлія
спадарожнік Урана
Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія
Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія
Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Р. Тэрыл / «Вояджэр-2»
Дата адкрыцця 20 студзеня 1986
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 49 751,722 ± 0,149 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,00026 ± 0,000096[1]
Перыяд абарачэння 0,33503384 ± 0,00000058 д[1]
Нахіл арбіты 0,08479 ± 0,031° (да экватара Урана)[1]
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 50 × 36 × 36 км[2]
Сярэдні радыус 21 ± 3 км[2]
Плошча паверхні ~5500 км2[3]
Маса ~5,0×1016 кг[3]
Шчыльнасць ~1,3 г/см3 (меркавана)
Паскарэнне свабоднага падзення ~0,0073 м/с2[3]
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Альбеда 0,08 ± 0,01[4]
Тэмпература паверхні ~64 К[3]
Атмасфера няма

За выключэннем арбіты, радыуса ў 21 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Кардэлію практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Кардэлія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2.

Кардэлія выконвае ролю "спадарожніка-пастуха" на ўнутраным краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Кардэліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.

Зноскі

  1. а б в г Jacobson, R. A. (1998). "The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations". The Astronomical Journal. 115: 1195–1199. doi:10.1086/300263.
  2. а б Karkoschka, Erich (2001). "Voyager's Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites". Icarus. 151: 69–77. doi:10.1006/icar.2001.6597.
  3. а б в г Вылічана па значэннях іншых параметраў.
  4. Karkoschka, Erich (2001). "Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope". Icarus. 151: 51–68. doi:10.1006/icar.2001.6596.

Спасылкі правіць