Карлас Саўл Менем (ісп.: Carlos Saúl Menem; 2 ліпеня 1930, правінцыя Ла-Рыёха — 14 лютага 2021[8]) — аргенцінскі палітык, прэзідэнт Аргенціны ад партыі хустысіялістаў у 1989—1999 гадах.

Карлас Менем
ісп.: Carlos Saúl Menem
прэзідэнт Аргенціны
8 ліпеня 1989 — 10 снежня 1999
Папярэднік Рауль Альфансін
Пераемнік Фернанда дэ ла Руа
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2005 — 9 снежня 2011
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2011 — 9 снежня 2017
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2017 — 14 лютага 2021
Пераемнік Ricardo Antonio Guerra[d]
Нараджэнне 2 ліпеня 1930(1930-07-02)[1][2][…]
Смерць 14 лютага 2021(2021-02-14)[3] (90 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Cecil Bolocco[d][5] і Zulema Yoma[d]
Дзеці Carlos Nair Menem Meza[d], Zulema Menem[d] і Carlos Saúl Facundo Menem[d]
Веравызнанне іслам[6] і каталіцтва[7]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, бізнесмен
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Сірыі. Мусульманін па паходжанні, у юнацкія гады перайшоў у каталіцтва. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Кордавы ў 1955 годзе па спецыяльнасці «юрыст».

Студэнцкія гады Менема супалі па часе з першым прэзідэнцтва Х. Д. Перона. Ён уступае ў Хустысіялісцкую партыю (ХП) і актыўна ўключаецца ў палітычную барацьбу. Пасля звяржэння Перона ў 1955 г. Менем займаецца прыватнай адвакацкай практыкай і па даручэнні партыі ў перыяд забароны на дзейнасць ХП выступае абаронцам на судовых працэсах прыцягнутых да крымінальнай адказнасці важных пераністаў.

У 1962 г. абіраецца дэпутатам Заканадаўчага сходу правінцыі Ла-Рыёха, затым становіцца на чале правінцыйнай партыйнай арганізацыі пераністаў і адначасова балатуецца на пасаду губернатара. Аднак галасаванне адбылося без удзелу перанісцкага кандыдата, бо выконваючы ўказанне Перона, які знаходзіўся ў эміграцыі, ХП байкатавала выбары, і Менему давялося зняць сваю кандыдатуру.

Тройчы абіраўся губернатарам правінцыі Ла-Рыёха. У першы раз быў абраны ў 1973 годзе. Быў у ліку пасажыраў авіярэйса, якія суправаджалі Перона ў яго вяртанні на радзіму ў 1973 годзе. Знаходзіўся на пасадзе губернатара да 1976 года, калі ў Аргенціне адбыўся ваенны пераварот. У дзень ваеннага перавароту 24 сакавіка 1976 г. трапіў у турму і правёў у ёй 5 гадоў. Другі раз стаў губернатарам у кастрычніку 1983 года, пасля падзення ваеннай хунты. Пераабіраўся на гэты пост у снежні 1987 года і быў губернатарам да ліпеня 1989 года.

14 мая 1989 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы перамогу над кандыдатам кіруючага Грамадзянскага радыкальнага саюза Эдуарда Ангелас. На пасадзе прэзідэнта праводзіў рынкавыя рэформы: прыватызацыю і фінансавую стабілізацыю, дамогся зніжэння інфляцыі, але вырасла беспрацоўе. Пры Менеме Аргенціна закрыла праект распрацоўкі балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Кондар-2» ў 1991 годзе. Гэта было звязана як з адсутнасцю сродкаў для далейшай працы над праектам, так і з ціскам ЗША. У маі 1995 года быў пераабраны прэзідэнтам Аргенціны.

На прэзідэнцкіх выбарах 1999 года не вылучаў кандыдатуру ў сувязі з абмежаваннем канстытуцыяй колькасці тэрмінаў запар. На прэзідэнцкіх выбарах 2003 года ў першым туры заняў першае месца, набраўшы 24,5 %, але з-за апытанняў грамадскай думкі, якія прадказвалі яму паразу ў другім туры, зняў сваю кандыдатуру, і прэзідэнтам быў абвешчаны Нестар Кіршнер, які набраў у першым туры 22,2 %. З 2005 года сенатар ад правінцыі Ла-Рыёха.

1 ліпеня 2001 года Карлас Менем быў арыштаваны па абвінавачванні ў кантрабандзе зброі ў Эквадор і Харватыю, але быў апраўданы. Пазней, паўторна абвінавачаны і 13 чэрвеня 2013 быў асуджаны судом да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Зноскі