Карла Калодзі, сапраўднае Карла Лорэнцыні (італ.: Carlo Collodi; 24 лістапада 1826, Фларэнцыя — 26 кастрычніка 1890) — італьянскі пісьменнік, класік дзіцячай літаратуры.

Карла Калодзі
Carlo Collodi
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Карла Ларэнцыні
Псеўданімы Carlo Collodi[1]
Дата нараджэння 24 лістапада 1826(1826-11-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1890(1890-10-26)[2][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Італія Італія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1856
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў італьянскі
Дэбют раман-эсэ «Раман у паравозе»
carlocollodi.it (італ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

 
Пінокіа, малюнак Энрыка Мацанці  — першая ілюстрацыя кнігі Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі (1883)

Першынец у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці). Пасля бацькі — слугі ў багатым доме — накіравалі сына вучыцца ў семінарыю. Але кар’ера святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.

Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione («Ліхтар»), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.

У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ «Раман у паравозе» (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

У 1859 годзе ўдзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у Рысарджымета.

Да 1875 года Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак Шарля Перо, апублікаваная ў 1876 годзе. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.

Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць «Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі» (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 годзе выйшла асобным выданнем. Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа. Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць. Кнігу пераклалі больш чым на 80 моў.

Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.

Беларускія пераклады правіць

Казачную аповесць «Прыгоды Пінокіа» на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук.

Зноскі

  1. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. Праверана 7 лютага 2022.
  2. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  3. а б C. Collodi // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Renato Bertacchini, Il padre di Pinocchio. Vita e opere di Collodi, Camunia, Milano, 1993.
  • Michele Capitani, Pinocchio. Le ragioni di un successo, Prospettiva editrice, Civitavecchia, 2010. ISBN 978-88-7418-610-5
  • Maura Del Serra, La commedia salvifica in Pinocchio, in «UICS-Studia», 3, 1988, pp. 1-12 (numero monografico dedicato a Collodi).
  • Anna Rosa Vagnoni, Collodi e Pinocchio. Storia di un successo letterario, UNI Service, Trento, 2007, 109 pp.. ISBN 978-88-6178-077-4
  • Alberto Savinio, Collodi, in Narrate, uomini, la vostra storia, Adelphi, Milano, 1984, IV ed. 2009, 1942.

Спасылкі правіць