Карлес Кота

іспанскі футбаліст

Карлес Кота Пахес (ісп.: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988, Фігерас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Рода» з Вільярэаля.

Футбол
Карлес Кота
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлес Кота Пахес
Нарадзіўся 11 лютага 1988(1988-02-11)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 173 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рода
Маладзёжныя клубы
2001—2007 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Бельгія Мускрон 21 (1)
2008—2009 Іспанія Севілья B 20 (0)
2009—2010 Іспанія Бенідорм 31 (0)
2010—2011 Рэспубліка Кіпр Анартосіс (Фамагуста) 23 (1)
2011—2013 Грузія Дынама (Тбілісі) 44 (6)
2013 Беларусь Дынама (Мінск) 6 (1)
2014 Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 5 (0)
2014—2015 Сан-Марына Сан-Марына 22 (2)
2015—2016 Рэспубліка Кіпр Этнікас (Ахна) 35 (6)
2016 Рэспубліка Кіпр Докса (Катакапія) 8 (1)
2017 Рэспубліка Кіпр Эрміс (Арадыпу) 16 (0)
2017—2018 Іспанія Рая Махадаонда 32 (6)
2018—2019 Грэцыя Волас 24 (0)
2019—2021 Іспанія Фігерас 24 (0)
2021—2023 Андора Санта Калома 46 (8)
2023— Іспанія Рода (Вільярэаль)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Іспанія Іспанія (да 16) 4 (1)
2007 Іспанія Іспанія (да 19) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Барселоны», пазней выступаў у клубах ніжэйшых дывізіёнаў Іспаніі. У 2010—2011 гадах гуляў за кіпрскі «Анартосіс», пазней — за тбіліскае «Дынама», з якім стаў чэмпіёнам Грузіі.

У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Адразу стаў асноўным іграком дынамаўцаў, выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але з верасня 2013 года страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клуб.

У лютым 2014 года стаў іграком узбекскага «Бунёдкара»[2]. З 2015 года на працягу двух сезонаў выступаў у чэмпіянаце Кіпра.

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Іспанію, стаўшы іграком клуба трэцяга дывізіёна «Рая Махадаонда». Пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У сезоне 2018/19 выступаў за клуб «Волас» з другога дывізіёна Грэцыі.

У верасні 2019 года далучыўся да «Фігераса». У жніўні 2021 года перайшоў у клуб «Санта Калома» з чэмпіянату Андоры. У жніўні 2023 года папоўніў склад «Роды».

Міжнародная кар’ера правіць

Падчас выступаў за «Барселону» выклікаўся ў юнацкія зборныя Іспаніі. У 2007 у складзе зборнай да 19 гадоў стаў чэмпіёнам Еўропы.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Carles Coto // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Бунедкор» подписал контракт с воспитанником академии «Барселоны» Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць