Карлота Жаакіна (інфанта Іспанская)

Карлота Жаакіна Бурбон (ісп.: Carlota Joaquina Teresa de Borbón y Borbón, парт.: Carlota Joaquina Teresa de Bourbon e Bourbon; 25 красавіка 1775, Аранхуэс, Іспанія — 7 студзеня 1830, палац Келуш, Партугалія) — народжаная інфанта Іспанская, у замужжы каралева-кансорт Партугаліі.

Карлота Жаакіна Іспанская
Carlota Joaquina de Borbón
каралева-кансорт Партугаліі
1816 — 1826
Нараджэнне 25 красавіка 1775(1775-04-25)[1][2]
Смерць 7 студзеня 1830(1830-01-07)[1][2] (54 гады)
Месца пахавання
Род Іспанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні ісп.: Carlota Joaquima d'Espanya
Бацька Карл IV
Маці Марыя-Луіза Пармская
Муж Жуан VI[3]
Дзеці Марыя Тэрэза Партугальская[d], Франчэска Антоніа Партугальскі[d], Марыя Ізабела Партугальская[d], Педру I, Марыя Франчэска дэ Браганса[d], Ізабела Марыя Партугальская[d], Мігел I[d], Марыя да Асунсан Партугальская[d] і Ана дэ Хесус Партугальская[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кансорт
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшая дачка караля Іспаніі Карла IV і яго жонкі Марыі-Луізы Пармскай.

З 1785 года яна была заручана, а ў студзені 1790 выйшла замуж за Партугальскага прынца, а пазней караля Жуана VI, сына Марыі I. У 1788 годзе Жуан атрымаў тытулы прынца Бразільскага і 17-га герцага Браганса. Паміж 1788 і 1816 гадамі Карлота была вядомая як прынцэса Бразільская.

У шлюбе нарадзіліся:

У 1807 годзе разам з усёй сям’ёй з’ехала ў Бразілію, калі Партугалія была занята войскамі Напалеона. Вярнулася назад Карлота Жаакіна толькі ў 1820 годзе. Памерла ў палацы Келуш каля Лісабона.

Зноскі

  1. а б Carlota Joaquina de Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Carlota Joaquina de Borbón, Infanta de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць