Карл Іванавіч Багдановіч

Карл Іванавіч Багдано́віч (29 лістапада 1864, Люцын, Віцебская губерня5 чэрвеня 1947, Варшава) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.

Карл Іванавіч Багдановіч
польск.: Karol Bohdanowicz
Дата нараджэння 17 (29) снежня 1864
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1947(1947-06-05)[1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, геолаг, горны інжынер, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геалогія
Месца працы Горны дэпартамент, Горны інстытут, Кракаўская горная акадэмія, Дзяржаўны геалагічны інстытут (Варшава)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Пецярбургскі горны інстытут
Навуковы кіраўнік Іван Васілевіч Мушкетаў[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

К. І. Багдановіч нарадзіўся ў горадзе Люцын Віцебскай губерні (зараз горад Лудза, Латвія). У 1874—1881 гг. вучыўся ў гімназіі ў Ніжнім Ноўгарадзе[3], у 1866 годзе скончыў Горны інстытут у Пецярбургу і працаваў у Горным дэпартаменце. У 1901—1917 гг. у Геалагічным камітэце, з 1914 г. яго дырэктар, адначасова ў 1902—1919 гг. прафесар Горнага інстытута. У 1919 г. пераехаў у Польшчу. З 1921 г. прафесар у Кракаўскай горнай акадэміі. З 1938 г. К. І. Багдановіч узначальваў Дзяржаўны геалагічны інстытут у Варшаве.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1886—1888 г. займаўся даследаваннямі ў Забайкальскім краі ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. У 1889—1891 гг. прымаў удзел у даследаваннях геалагічнай будовы горных ланцугоў Паміра, Тыбета, Цянь-Шаня экспедыцыяй М. Пяўцова. У 1892 г. К. І. Багдановіч узначаліў экспедыцыю ва Усходнюю Сібір і праводзіў даследаванні ўздоўж мяркуемай трасы Транссібірскай чыгункі. У 1896—1900 гг. даследаваў ўзбярэжжы Ахоцкага мара, Камчатку, Аляску, Чукотку, Ляадунскі паўвостраў. У 1907—1913 гг. займаўся вывучэннем нафтаносных пляцовак на Паўночным Каўказе.

К. І. Багдановіч таксама займаўся пытаннямі вулканалогіі, тэктонікі, гідрагеалогіі. Склаў класіфікатар землетрасенняў. У час працы ў Кракаўскай горнай акадэміі вёў геалагічныя даследаванні ў Іспаніі, Францыі, ЗША, Паўночнай Афрыцы.

Аўтар каля 50 навуковых прац[4].

Зноскі

  1. Богданович Карл Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Богданович Карл Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БОГДАНОВИЧ Карл Иванович // Шелохаев В. Энциклопедия Русской эмиграции, 1997. (руск.)
  4. Богданович Карл Иванович // Биографический словарь, 2001. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 340—341. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць