Карл Вялікі

кароль франкаў (768—814), імператар з 800 года

Карл Вялікі (742814, Ахен) — кароль франкаў, лангабардаў, герцаг баварскі, пасля захопу Італіі каранаваны як імператар Рымскай імперыі. Паходзіў з дынастыі Каралінгаў. Перажыў двух сваіх законных сыноў і пакінуў сталец трэцяму — Людовіку Набожнаму. Імперыя Карла распалася ў 843, пасля падпісання Вердэнскага дагавора.

Карл Вялікі
лац.: Carolus Magnus
ням.: Karl der Große
фр.: Charlemagne
Карл Вялікі. Малюнак 16 ст.
Карл Вялікі. Малюнак 16 ст.
Кароль франкаў
24 верасня 768 — 28 студзеня 814
Каранацыя 28 ліпеня 754, абацтва Сен-Дэні
Папярэднік Піпін Кароткі
Пераемнік Людовік I Набожны
Кароль лангабардаў
5 чэрвеня 774 — 781
Папярэднік Дэзідэрый
Пераемнік тытул знік
Герцаг Баварыі
788 — 28 студзеня 814
Папярэднік Тасілон III
Пераемнік Лотар I
Імператар Захаду
25 снежня 800 — 28 студзеня 814
Каранацыя 25 снежня 800, сабор Святога Пятра, Рым, Італія
Папярэднік новы тытул
Пераемнік Людовік I Набожны
Нараджэнне не раней за 2 красавіка 742 і не пазней за 2 красавіка 748
Смерць 28 студзеня 814[1][2][…]
Месца пахавання
Род Каралінгі[5]
Бацька Піпін Кароткі[6][1]
Маці Бертрада Лаонская[6]
Жонка 1-я: Хімільтруда
2-я: Дэзідэрата
3-я: Хільдэгарда з Вінцгау
4-я: Фастрада
5-я: Ліўтгарда
6-я:Герсвінда Саксонская
наложніцы:
1-я: Мальтэгарда
2-я: Рэгіна
3-я: Адалінда
Дзеці Ад 1-га шлюбу:
сын: Піпін Гарбаты
Ад 3-га шлюбу:
сыны: Карл Юны, Піпін, Людовік I Набожны, Лотар
дочкі: Адэлаіда, Ратруда, Берта, Гізела, Хільдэгарда
Ад 4-га шлюбу:
дочкі: Тэтрада, Гільтруда
Ад 5-га шлюбу:
дочкі: Эма, Рацільда
Ад 6-га шлюбу:
дачка: Адальтруда
Ад наложніц:
Ад 1-ай:
дачка: Рацільда
Ад 2-ой:
сыны: Дрога, Гуга
Ад 3-яй:
сын: Тэадорык
Веравызнанне Каталіцкая Царква і хрысціянства
Дзейнасць манарх, суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месца і год нараджэння правіць

Біёграф Карла Эйнхард паведамляе, што ён не змог знайсці звестак аб нараджэнні і дзяцінстве Карла, але ў іншым месцы заўважае, што ён памёр на 72-ым годзе жыцця, гэта значыць, нарадзіцца ён павінен быў у 742 годзе. У незахаванай ахенскай эпітафіі было сказана, што Карл памёр на 70-ым годзе жыцця, г.зн. ён нарадзіўся ў 744 годзе. У раннесярэдневяковых «хроніках Петау» пад 747-м годам сказана: «У гэтым годзе нарадзіўся кароль Карл»[7]. У ёй жа пад 751-м годам сказана аб нараджэнні малодшага брата Карла Карламана, і гэтая дата сумненню не падвяргаецца.

Месца нараджэння Карла дакладна невядома. Магчыма, гэта адбылося ў наваколлях Ахена[8], у Юпіль-сюр-Маасе[9], Інгельгайме[10] ці К'ерсі[11], але і многія іншыя гарады маюць на тое прэтэнзіі, не падмацаваныя, аднак, дастатковымі сведчаннямі.

Пачатак праўлення. Смерць Карламана правіць

Калі Карл быў дзіцем, законнасць дынастыі, якая ўзурпіравала трон Меравінгаў, заставалася пад пытаннем. Каб забяспечыць бесперашкодную перадачу ўлады, 28 ліпеня 754 года Карл разам з братам Карламанам быў памазаны на царства ў царкве абацтва Сен-Дэні папам Стэфанам II, а пасля смерці Піпіна Кароткага ўступіў разам з братам на прастол[12]. Па раздзеле з братам бацькоўскай спадчыны, Карл атрымаў у валоданне землі ў форме шырокага паўмесяца, які ішоў ад Атлантычнай Аквітаніі да Цюрынгіі, праз вялікую частку Нейстрыі і Аўстразіі, праз Фрызію і Франконію, якія з усіх бакоў ахоплівалі ўладанні брата Карламана. Рэзідэнцыяй Карла быў Нуаён.

Браты не ладзілі паміж сабой, нягледзячы на ​​намаганні маці іх зблізіць. Многія з акружэння Карламана стараліся пасварыць братоў і нават давесці справу да вайны. Калі ў 769 годзе адзін з сеньёраў з паўднёвага захаду па імені Гунольд (магчыма, гэта быў сын Вайфара) падняў на паўстанне заходніх аквітанцаў і баскаў, Карл быў вымушаны адзін адправіцца на падаўленне мяцяжу, бо Карламан адмовіўся далучыцца да яго са сваім войскам. Нягледзячы на ​​гэта, Карл прымусіў Гунольда ўцячы ў Гасконь, затым перайшоў Гарону і дабіўся ў герцага Лупа II выдачы ўцекача.

 
Слова кароль утварылася ад імені Карла Вялікага, караля франкаў

Асцерагаючыся змовы паміж Карламанам і каралём лангабардаў Дэзідэрыем, Карл вырашыў апярэдзіць падзеі. Ён не толькі зблізіўся са сваім стрыечным братам, герцагам Баварыі Тасілонам, які, захоўваючы вернасць традыцыям свайго роду, стаў зяцем лангабардскага караля, але і сам у 770 годзе па радзе маці ажаніўся з дачкой Дэзідэрыя Дэзідэратаю, адставіўшы на другі план сваю законную жонку Хімільтруду (якая ўжо паспела нарадзіць яму сына Піпіна). Канфлікт мог разгарэцца не на жарт, калі б Карламан не памёр, прычым вельмі своечасова, у снежні 771 года. Карл прыцягнуў на свой бок некаторых найбольш блізкіх Карламану дзеячаў і захапіў спадчыну брата. Яго нявестка Герберга і пляменнік Піпін, які нарадзіўся ў 770 годзе, знайшлі прыстанішча ў Дэзідэрыя.

Ваенныя поспехі правіць

Франкская імперыя правіць

Войны Карла ставілі за мэту пашырэнне хрысціянскага свету. За часы яго ўладарання франкі зрабілі 53 пахода, 27 з іх узначальваў сам Карл. За перыяд яго кіравання Франкская дзяржава павялічылася ўдвая, і стала імперыяй. Самай працяглай была вайна з саксамі 772804, у выніку якой Саксонія была гвалтоўна хрысціянізавана і ўключана ў склад Франкскай дзяржавы. Паходы ў Іспанію супраць арабаў у 778810 прывялі да ўтварэння ў Франкскай дзяржаве Іспанскай маркі на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава. Першы паход аказаўся няўдалым (778), ар'ергард войска быў пры адступленні разбіты загонам баскаў. Граф Роланд, што камандаваў ар'ергардам загінуў (гэтая падзея стала асновай для пазнейшай «Песні пра Роланда»). У 787796 былі заваяваныя населеныя аварамі абшары цяперашніх Аўстрыі і Венгрыі. У 785 заваявана Фрысландыя, у 789 і 812 ажыццяўляліся кампаніі супраць палабскіх славян вільцаў.

Рымская карона правіць

 
Папа Леў III ускладвае імператарскую карону на галаву Карла.

У 773 і 774 па запрашэнню Папы Адрыяна I Карл зрабіў паходы ў Італію, разбіў лангабардаў, каранаваўся рымскай каронай і пацвердзіў правы папаў на Папскую вобласць. У 800 Карл задушыў паўстанне супраць Папы ў Рыме. 25 снежня 800 у Саборы Св. Пятра Папа Леў III каранаваў Карла імператарам. Візантыя адмовілася прызнаваць за Карлам гэты тытул, але пасля вайны 809814 пагадзілася на тое.

Паходы на славян правіць

У 789 годзе Карл здзейсніў экспедыцыю дзеля абароны мекленбургскіх абадрытаў супраць славянскага племені люцічаў (вільцаў). Франкі навялі два масты цераз Эльбу, перайшлі раку і пры падтрымцы саюзнікаў разбілі люцічаў. Хоць, паводле летапісаў, тыя абараняліся ўпарта, але выстаяць перад велізарнымі сіламі саюзнікаў не змаглі.

Адміністрацыя і культурная дзейнасць правіць

Палітыка правіць

 
Евангелле часоў Карла Вялікага

Дзяржаўны лад Карла сведчыць пра надыход феадальнага лада. Вышэйшае дваранства краіны, звязанае з Карлам леннай прысягай, павінна было прыходзіць на вайну з падуладнымі ёй людзьмі. З 789 Карл неаднаразова выдаваў указы, якія прадпісвалі кожнаму вольнаму чалавеку знайсці сабе сіньёра, у падпарадкаванні якога ён мусіў служыць. Павялічылася колькасць залежных сялян. Імперыя Карла дзялілася на акругі на чале з прызначанымі манархам з мясцовага дваранства, якое валодала адміністрацыйнай і ваеннай уладай. Штогод склікаліся так званыя «майскія палі», соймы вышэйшых прадстаўнікоў свецкай і царкоўнай знаці, на якіх Карл прадстаўляў указы і капітулярыі, што датычыліся ўсіх бакоў жыцця, у тым ліку царкоўнага.

Культура правіць

Карл Вялікі да канца жыцця заставаўся непісьменным, але надаваў вялікую ўвагу адукацыі. У 787 быў выдадзены ўказ аб стварэнні школ пры кляштарах, у 789 — аб абавязковай адукацыі ўсяго вольнага мужчынскага насельніцтва (застаўся нявыкананым). Пры двары склаўся вучоны гурток на чале з Карлам, названы Акадэміяй. Усяляк падтрымлівалася лацінская славеснасць, што дало прычыны гісторыкам назваць эпоху кіравання Карла і яго бліжэйшых пераемнікаў Каралінгскім Адраджэннем. Карл цікавіўся таксама германскімі старажытнасцямі, загадваў запісваць песні і паданні на народных мовах, скласці германскую граматыку.

Унутраная палітыка правіць

Сваімі паспяховымі войнамі Карл рассунуў межы Франкскай дзяржавы на велізарную адлегласць. Гэтак жа нястомна, уваходзячы ва ўсе дробязі, клапаціўся ён аб паляпшэнні дзяржаўнага ладу, аб матэрыяльным і духоўным развіцці сваёй дзяржавы. Вайсковую моц яе ён значна павысіў, упарадкаваўшы збор апалчэння, а межы ўмацаваў ваеннай арганізацыяй марак, якія кіраваліся маркграфамі. Ён знішчыў уладу народных герцагаў, якая здавалася яму небяспечнай для караля. Асобнымі акругамі кіравалі графы, якія засяродзілі ў сваіх руках функцыі адміністрацыйныя, фінансавыя, ваенныя і збольшага судовыя. Два разы на год — у канцы вясны або ў пачатку лета і ўвосень — вакол самога імператара збіраліся дзяржаўныя соймы; на вясновы маглі з'яўляцца ўсе свабодныя людзі, на восеньскі запрашаліся толькі найбольш важныя «дарадцы» гасудара, гэта значыць людзі з прыдворнага круга, вышэйшай адміністрацыі і вышэйшага духавенства. На восеньскім сходзе абмяркоўваліся розныя пытанні дзяржаўнага жыцця і выносіліся па іх рашэнні, якія атрымалі форму так званых капітулярыяў. На вясновым сходзе капітулярыі прадстаўляліся на адабрэнне прысутных; тут жа гасудар атрымліваў ад тых, хто прыехаў, звесткі аб стане кіравання, аб становішчы і патрэбах той ці іншай мясцовасці.

Карл шмат клапаціўся аб сельскай гаспадарцы і аб кіраванні палацавымі маёнткамі; ад яго засталіся падрабязныя і грунтоўныя пастановы, якія тычацца гэтага ўпраўлення (Capitulare de villis). Па загадзе Карла асушаліся балоты, высякаліся лясы, будаваліся манастыры і гарады, а таксама цудоўныя палацы і цэрквы (напрыклад, у Ахене і ў Інгельхайме). Задуманая ў 793 годзе пабудова канала паміж Рэдніцам і Альтмюлем, якім злучыліся б Рэйн і Дунай, Паўночнае і Чорнае мора, засталася незакончанай.

Энергічна падтрымліваючы распаўсюджанне хрысціянства, абараняючы духавенства і ўстанаўліваючы для яго дзесяціну, будучы ў найлепшых адносінах з папам, Карл захоўваў за сабою, аднак, поўную ўладу ў царкоўным кіраванні: ён прызначаў епіскапаў і абатаў, склікаў духоўныя саборы, выносіў на соймах рашэнні, якія датычылі царкоўных спраў. Хоць сам Карл не ведаў граматы[13], ён паклаў пачатак Каралінгскаму Адраджэнню. Па сцвярджэннях прыдворных біёграфаў, імператар загадаў скласці граматыку народнай мовы, у якой устанавіў франкскія назвы месяцаў і вятроў, а таксама загадаў збіраць народныя песні. Ён акружаў сябе навукоўцамі (Алкуін, Павел Дыякан, Эйнхард, Рабан Маўр, Тэадульф) і, карыстаючыся іх парадамі і садзейнічаннем, імкнуўся даць адукацыю духавенству і народу. Асабліва ён клапаціўся пра ўладкаванне школ пры цэрквах і манастырах; пры сваім двары ён зладзіў род акадэміі для адукацыі сваіх дзяцей, а таксама прыдворных і іх сыноў.

 
Каралеўскі трон у Ахенскім саборы

У 794 годзе на месцы тэрмальнага курорта кельтаў і рымлян у Ахене, Карл пачаў будаўніцтва вялізнага палацавага комплексу, закончанага ў 798 годзе. Ператварыўшыся спачатку ў зімовую рэзідэнцыю Карла, Ахен паступова стаў пастаяннай рэзідэнцыяй, а з 807 года — пастаяннай сталіцай імперыі.

 
Дэнье Карла Вялікага

Карл умацаваў дэнье, якое стала важыць 1,7 грама.

Слава Карла распаўсюдзілася далёка за межамі яго ўладанняў. Пасольствы з чужых зямель часта з'яўляліся пры яго двары, як напрыклад, пасольства Харун ар-Рашыда, якое ў 798 годзе даставіла валадару франкаў багатыя падарункі, уключаючы слана, названага Абуль-Абасам.

Клопаты аб пераемнасці правіць

У лютым 806 года Карл Вялікі завяшчаў падзяліць імперыю паміж сваімі трыма сынамі. Людовіку павінны былі адысці Аквітанія і Бургундыя, Піпін — Італія і Германія на поўдзень ад Дуная, а Карлу ЮнамуНейстрыя, Аўстразія і Германія на поўнач ад Дуная. Але ў 810 годзе памёр Піпін, а ў 811 годзе — Карл Юны.

Незадоўга да смерці, у 813 годзе, Карл пазваў да сябе Людовіка, адзінага жывога свайго сына ад Хільдэгарды, і, склікаўшы ўрачысты сход знатных франкаў усяго каралеўства, 11 верасня прызначыў яго, з агульнай згоды, сваім суправіцелем і спадчыннікам, а затым усклаў яму на галаву карону і загадаў у далейшым называць яго імператарам і аўгустам.

Смерць Карла Вялікага правіць

 
Левы бок дамавіны Карла Вялікага ў Ахенскім саборы. 1215 год.

Неўзабаве пасля гэтага, звалены моцнай ліхаманкай, Карл Вялікі злёг у ложак. У пачатку студзеня 814 года да ліхаманкі дабавіўся плеўрыт, і 28 студзеня імператар памёр. Быў пахаваны ў пабудаванай ім жа дварцовай царквеberu Ахена.

29 снежня 1165 года, па патрабаванні імператара Фрыдрыха I Барбаросы, пастаўлены ім антыпапа Пасхалій III кананізаваў Карла Вялікага[14]. Аднак Рымска-каталіцкая царква афіцыйна так і не прызнала гэтага акта. Нягледзячы на гэта, Карл Вялікі шануецца ў Ахене як святы заступнік горада[15].

Жонкі і дзеці правіць

 
Радаводнае дрэва Каралінгаў. Мініяцюра з рукапісу XII ст.

Акрамя шасці жонак вядомыя тры палюбоўніцы Карла Вялікага і некалькі пазашлюбных дзяцей.

Зноскі правіць

  1. а б в Карл Великий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 523–525.
  2. M. Br. Charlemagne // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 891–897.
  3. а б Karl der Große — 1 — Verlag C. H. Beck, 1999. — S. 117.
  4. Карл Великий / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Karl der Große — 1 — Verlag C. H. Beck, 1999. — S. 32.
  6. а б Karl der Große — 1 — Verlag C. H. Beck, 1999. — S. 38.
  7. Петавіянскія анналы = Annales Petaviani / Monumenta Germaniae Historica. Bd. 1. — Hannover, 1826.
  8. Franks, Carolingian kings
  9. Biermé P., Nève F.-X. Chez Edgar P.
  10. Le Mayeur A. J. J. Les Belges.
  11. Annales Quierzy-sur-Oise
  12. Карл Великий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  13. The Cambridge Companion to the Epic. Cambridge University Press, 2010. Page 55.
  14. Karl I. der Grosse
  15. Charlemagne

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
 
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі