Карл (Чарлі) Май (ням.: Karl (Charly) Mai; 27 ліпеня 1928 — 15 сакавіка 1993) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Футбол
Карл Май
Нарадзіўся 27 ліпеня 1928(1928-07-27)[1]
Фюрт, Веймарская рэспубліка
Памёр 15 сакавіка 1993(1993-03-15) (64 гады)
Фюрт, ФРГ
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 172 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
1942—1948 Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай Германіі Фюрт
Клубная кар’ера[* 1]
1948—1958 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Фюрт 192 (20)
1958—1961 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 67 (2)
1961 Сцяг Швейцарыі Янг Фелоўз (Цюрых) 15 (0)
1962—1963 Сцяг Аўстрыі Дорнбірн 1913
Нацыянальная зборная[* 2]
1953—1959 Сцяг Германіі ФРГ 21 (1)
Трэнерская кар’ера
1963 Сцяг Германіі Інгальштат
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Большую частку кар’еры Май выступаў за «Гройтэр Фюрт» — усяго правёў за гэту каманду 400 матчаў. У 1958—1961 гадах таксама выступаў за мюнхенскую «Баварыю», а завяршаў кар’еру футбаліста ў сціплых камандах Швейцарыі і Аўстрыі. У 1950 годзе разам з «Фюрт» выйграў чэмпіянат Оберлігі Зюд.

Карл Май быў гульцом асноўнага складу на пераможным для зборнай ФРГ чэмпіянаце свету ў Швейцарыі 1954 года. У фінале чэмпіянату свету Маю ўдалося нейтралізаваць дзеянні Шандора Кочыша, які забіў на турніры да таго моманту ўжо 11 галоў. Зеп Хербергер надзвычай цаніў гульнявы стыль Чарлі Мая, якога ён параўноўваў з гульцом зборнай Германіі 1930-х гадоў Андрэасам Купферам.

Свой адзіны гол за зборную Карл Май забіў 28 мая 1955 года. Гэта быў пераможны гол у таварыскім матчы супраць Ірландыі. Усяго за зборную ФРГ ён правёў 21 матч. У 1958 годзе выступаў таксама за другую зборную ФРГ.

Пасля заканчэння кар’еры футбаліста Карл Май стаў трэнерам. Ён узначальваў «Інгальштат» у сезоне 1963/1964 ў Рэгіянальнай лізе Зюд. Далей засяродзіўся на працы з аматарскімі камандамі: ESV Ingolstadt (1964/1965), MTV Ingolstadt (1965-1967), Wacker München (1969, фіналіст аматарскага чэмпіянату), FC Deisenhofen, SV 73 Nürnberg. Таксама працаваў школьным настаўнікам фізкультуры ў родным горадзе Фюрт.

Быў жанаты з 1952 года, шлюб быў бяздзетным. З 1975 перанёс 6 аперацый, у асноўным звязаных з страўнікава-кішачным трактам. У пачатку 1990-х яму выдалілі правае лёгкае. Памёр у 1993 годзе ад лейкеміі ва ўзросце 64 гадоў.

У 2004 годзе спартыўнаму комплексу яго роднага клуба «Гройтэр Фюрт» было нададзена імя Чарлі Мая.

Зноскі

  1. Karl Mai † // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.