Карл Мартэл Анжуйскі

Карл Мартэл ці Мартэл Анжуйскі (італ.: Carlo Martello d’Angiò; венг.: Anjou Martell Károly; 8 верасня 1271, Неапаль — 19 жніўня 1295, Неапаль) — прынц Салерна, спадчыннік неапалітанскага прастола, прэтэндэнт на венгерскі каралеўскі трон. Тытулярны кароль Венгрыі ў 1292—1295 гадах.

Карл Мартэл Анжуйскі
Carlo Martello d'Angiò
pretender[d] (Каралеўства Венгрыя)
з 1292
Нараджэнне 15 верасня 1271
Смерць 12 жніўня 1295 (23 гады)
Месца пахавання
Род Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька Карл II Анжуйскі[2]
Маці Марыя Венгерская[d][2]
Жонка Клеменцыя Аўстрыйская[d][2][3]
Дзеці Карл Роберт, Клеменцыя Венгерская[2] і Беатрыса Венгерская[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб

Біяграфія правіць

Сын Карла II Неапалітанскага (Анжуйскага) і дачкі караля Венгрыі Стэфана (Іштвана) V Марыі Венгерскай.

Яго маці была дачкой венгерскага караля Іштвана V (Стэфана V). Пасля смерці брата, караля Ласла IV Венгерскага (Уладзіслава IV) у 1290 годзе, яна прад’явіла свае правы на трон Венгрыі. Папа Рымскі Мікалай IV, які прэтэндаваў на права прызначаць венгерскіх каралёў, падтрымаў яе кандыдатуру. У 1291 годзе яна была каранавана ў Неапалі, а неўзабаве перадала тытул і правы на прастол Карлу Мартэлу. Ці быў ён каранаваны невядома. Карл Мартэл не адрозніваўся славалюбствам і толькі пад уплывам маці ў 1294 годзе распачаў млявую спробу рэалізаваць свае правы, але падтрымкі венгерскай шляхты не атрымаў, нягледзячы на пастаянныя звады той з кіруючым каралём Венгрыі Андрашам III (Андрэем III). Неўзабаве Карл Мартэл памёр ад чумы ў Неапалі ў 1295 годзе ва ўзросце няпоўных 24 гадоў.

Венгерскую карону змог атрымаць сын Карла Мартэла Карл I Роберт (1288—1342), які заснаваў Анжуйскую дынастыю, што валадарыла ў Венгрыі да 1395 года.

Карл Мартэл быў блізкім знаёмым Дантэ Аліг’еры; пра яго нават ёсць згадванне ў «Боскай камедыі»: паэт сустракае душу памерлага Карла Мартэла ў трэцяй сферы Рая.

Шлюб і дзеці правіць

З 8 студзеня 1281 года Карл Мартэл быў жанаты з Клеменцыяй Габсбургскай (1262—1293), дачкой імператара Рудольфа I і Гертруды Хохенберг. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. а б в г Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць