Кароній — гіпатэтычны газ, існаваннем якога напачатку XX стагоддзя спрабавалі растлумачыць эмісійны спектр сонечнай кароны. У 1940-х гадах Эдлен змог даказаць, што невядомыя лініі належаць забароненым пераходам у шматразова іанізаваных атамах металаў. Гэта стала адным з пацверджанняў найвышэйшай тэмпературы сонечнай кароны.

Найбольш яркія лініі эмісійнага спектру ў аптычным дыяпазоне правіць

Назва каранальнай лініі Даўжыня хвалі, A Элемент Патэнцыял іянізацыі, эВ Раўнаважкая тэмпература, МК
Зялёная 5302.86 Fe XIII 325 2.5
Інфрачырвоная 10746.80 Fe XIII 325 2.5
Інфрачырвоная 10797.95 Fe XIII 325 2.5
Ультрафіялетавая 3388.1 Fe XIII 325 2.5
Чырвоная 6374.51 Fe X 233 1.8
Блізкая інфрачырвоная 7891.94 Fe X 261 2.0
Жоўтая 5694.42 Ca XV 814 6.3
Другая чырвоная 6701.83 Ni XV 422 3.3
Другая зялёная 5116.03 Ni XIII 350 2.7
Другая ўльтрафіялетавая 3601.0 Ni XVI 318 2.5
Фіялетавая 4231.4 Ni XII 318 2.5
Фіялетавая 3718.0 Cr XI 244 1.9

Спасылкі правіць