Карпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Маладзечанскай вобласці Беларусі

Карпаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпавічы.

Карпавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Карпавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 верасня 1957

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавет уваходзілі 32 населеныя пункты, у якіх было 2208 жыхароў[1]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хаценчыцкага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Карпавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.