Карпента́рыя (англ.: Gulf of Carpentaria) — заліў Арафурскага мора на поўначы Аўстраліі. Абмежаваны паўастравамі Арнем-Ленд (на захадзе) і Кейп-Ёрк (на усходзе). Заходзіць у мацерык на 600 км.

Месцазнаходжанне заліва Карпентарыя

Заліў адносна мелкаводны (максімальная глыбіня — 69 м). Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў большай частцы Карпентарыі ўзімку 23-25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8 праміле.

Велічыня прыліваў да 3,2 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. У берагоў моцныя прыліва-адліўныя цячэнні.

У заліве размешчаны астравы Уэлслі, Грут-Айленд і Бікертан. У заліў упадае рака Фліндэрс.

У заліве назіраецца рэдкая метэаралагічная з'ява Ранішняя глорыя.

Гісторыя правіць

 
Заліў на галандскай карце 1859 года

З заліва Карпентарыя пачалося даследаванне еўрапейцамі Аўстраліі. Першае пэўнае паведамленне пра назіранне еўрапейцамі аўстралійскай тэрыторыі адносіцца да 1606 года, калі экспедыцыя галандца Вілема Янсана на караблі «Дзёйфкен» даследавала заліў Карпентарыя і высадзілася на бераг на паўвостраве Кейп-Ёрк. Праз 17 гадоў у 1623 экспедыцыя Яна Карстэнса і Віля ван Колстэра на караблях «Пера» і «Арнем», ідучы ад Новай Гвінеі на поўдзень, зайшла ў вялікі заліў, бераг якога быў імі агледжаны пры пошуку прыдатнай для піцця вады. Па імі аднаго з гэтых караблёў атрымаў сваю назву паўвостраў Арнем-Лэнд, заліў тады ж атрымаў назву Карпентарыя ў гонар Пітэра дэ Карпенцье. Карстэнс ахарактарызаваў гэты плоскі і нізінны бераг як «самы бясплодны на Зямлі», а яго жахароў як «самых бедных і жаласных людзей». У 1802 годзе англійскі мараплавец Мэцью Фліндэрс абследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі і зрабіў здымкі заліва.

Літаратура правіць