Карп Трафімавіч Саленік

акцёр

Карп Трафімавіч Сале́нік[1] (7 чэрвеня 1811, г. Лепель — 19 кастрычніка 1851, Харкаў) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра.

Карп Трафімавіч Саленік
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1811(1811-06-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1851(1851-10-19) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр
Гады актыўнасці з 1830-я

Біяграфія правіць

Нарадзіўся сям’і павятовага каморніка. Вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, але цяга да тэатра прывяла яго ў 1831 годзе ў Харкаўскую тэатральную трупу І. Ф. Штэйна, дзе ён уладкаваўся суфлёрам. Праз год пачаў працаваць артыстам гэтага тэатра.

3 1836 годзе Карп Саленік выступаў у трупе Л. Млаткоўскага. У далейшым працаваў у тэатральных калектывах Курска, Кішынёва. Але асноўная акцёрская дзейнасць Саленіка праходзіла ў розных гарадах Украіны. Трупы, у якіх выступаў наш зямляк, былі надзвычай папулярнымі.

3 поспехам ішлі п’есы, у якіх ён выконваў галоўныя ролі — Фамусава («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), Качкарова, Хлестакова, Бобчынскага, Добчынскага, Восіпа («Жаніцьба» і «Рэвізор» М. В. Гогаля), Выбарнага, Вознага, Чупрыны («Наталка-Палтаўка», «Салдат-чарадзей» П. Катляроўскага), Блазана («Кароль Лір» У. Шэкспіра) і іншых. Творчасць Саленіка насіла глыбока народны, сапраўдны нацыянальны характар.

Сучаснікі К. Т. Саленіка — М. В. Гогаль, М. С. Шчэпкін, Т. Р. Шаўчэнка — далі высокую адзнаку майстэрству акцёра.

Памёр у Харкаве, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Піліпчук Р. Я. Саленік Карп Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Саленік Карп Трафімавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 329.
  • Грин А. А. Соле́ник, Карп Трофимович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1030—1031. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)

Спасылкі правіць