Картлійскі хрыбет

хрыбет у Грузіі

Картлійскі хрыбет[1] (груз. ქართლის ქედი) — горны хрыбет у Грузіі, на паўднёвым схіле Вялікага Каўказа, размешчаны паміж рэкамі Пшаўская Арагві і Іоры.

Картлійскі хрыбет
груз. ქართლის ქედი
Краіна
РэгіёнМцхета-Мтыянеты
Горная сістэмаВялікі Каўказ 
Даўжыня100 км
Картлійскі хрыбет (Грузія)
Картлійскі хрыбет

Працягласць хрыбта складае больш за 100 км. Вышыні дасягаюць на поўначы 3000 м. Хрыбет складзены пераважна пясчанікамі, мергелямі, сланцамі. Схілы пакрытыя самшытавымі і дубовымі лясамі. На вяршынях — горныя лугі.

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).