Карфаген (фінік. Qart Hadasht, лац.: Carthago, фр.: Carthage) — горад у Тунісе, прыгарад сталіцы краіны. Назва Qart Hadasht (у пунічным запісе без галосных Qrthdst (קרת חדשת)) перакладаецца з фінікійскай мовы як «новы горад».

Карфаген
пунічн.: 𐤒𐤓𐤕𐤇𐤃𐤔𐤕
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Водныя аб’екты
Карфаген на карце Туніса
Карфаген (горад) (Туніс)
Карфаген (горад)
Карфаген (горад) (Туніс)
Карфаген (горад)

Гісторыя правіць

Карфагенская дзяржава правіць

 
Карфаген у першыя стагоддзі свайго існавання

Карфаген заснаваны ў 814 годзе да н.э. каланістамі з фінікійскага горада Ціра. Пасля падзення фінікійскага ўплыву Карфаген перападпарадкоўвае сабе былыя фінікійскія калоніі і ператвараецца ў сталіцу найбуйнейшай дзяржавы Заходняга Міжземнамор’я. Да III стагоддзя да н.э. карфагенская дзяржава падпарадкоўвае Паўднёвую Іспанію, Паўночную Афрыку, заходнюю Сіцылію, Сардзінію, Корсіку. Пасля серыі войн супраць Рыма (Пунічныя войны) страціў свае заваяванні і быў разбураны ў 146 годзе да н.э., яго тэрыторыя пераўтворана ў правінцыю Афрыкі.

Рымская эпоха правіць

Юлій Цэзар прапанаваў заснаваць на месцы разбуранага Карфагена рымскую калонію (яна была заснавана пасля яго смерці). Дзякуючы зручнаму размяшчэнню на гандлёвых шляхах горад неўзабаве зноў разросся і стаў сталіцай рымскай правінцыі Афрыкі, якая ўключала зямлі цяперашняга паўночнага Туніса.

 
Рэшткі старажытнарымскай тэрмы Антоніна ў Карфагене.

Пасля Рыма правіць

Падчас Вялікага перасялення народаў і распаду Заходняй Рымскай імперыі Паўночная Афрыка была захоплена вандаламі і аланамі, якія зрабілі Карфаген сталіцай сваёй дзяржавы. Гэта дзяржава праіснавала да 534 года, калі палкаводцы ўсходнерымскага імператара Юстыніяна I вярнулі афрыканскія землі імперыі. Карфаген стаў сталіцай Карфагенскага экзархата.

Падзенне правіць

Пасля заваявання Паўночнай Афрыкі арабамі новым цэнтрам рэгіёна Іфрыкія стаў заснаваны імі ў 670 годзе горад Кайруан, і Карфаген даволі хутка загас.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.