Каскадныя табліцы стыляў

CSS (англ.: Cascading Style Sheets — каскадныя табліцы стыляў) — фармальная мова апісання знешняга выгляду дакумента, напісанага з выкарыстоўваннем мовы разметкі.

Пашырэнне ..css
MIME text/css
Распрацаваны Кансорцыум Сусветнага павуціння
Апублікаваны 17 снежня 1996
Тып фармату мова стыляў
Стандарт(ы) Level 1 (Recommendation)
Level 2 (Recommendation)
Level 2 Revision 1 (Recommendation)

Звычайна выкарыстоўваецца як сродак апісання, афармлення знешняга выгляду вэб-старонак, напісаных з дапамогай моў разметкі HTML ды XHTML, але можа прымяняцца да любых XML-дакументаў.