Касмадром Плясецк

1-й Дзяржаўны выпрабавальны касмадром Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (таксама вядомы як касмадром "Плесецк") - самы паўночны касмадром свету і найбуйнейшы касмадром на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Касмадром размешчаны ў Плясецкім раёне Архангельскай вобласці. Агульная плошча касмадрома складае 1762 км².

Касмадром "Плясецк"

Гісторыя правіць

Гісторыя касмадрома пачалася 11 студзеня 1957, калі была прынята пастанова Савета Міністраў СССР аб стварэнні ваеннага аб'екта з умоўнай назвай «Ангара». Першапачаткова аб'ект ствараўся як вайсковае злучэнне ракетных палкоў, узброеных міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі Р-7, распрацоўка якіх вялася ў АКБ-1 пад кіраўніцтвам Сяргея Каралёва. У 1957 годзе пачалося будаўніцтва аб'екта, якое завяршылася ў 1960 годзе. У 1966 аб'ект быў перапрафіляваны ў касмадром і перайменаваны ў «Плясецк». У гэтым жа годзе, 11 сакавіка, з касмадрома быў здзейснены першы касмічны запуск штучнага спадарожніка Зямлі «Космас-112».

Спасылкі правіць