Кастаньеты (ісп.: castañetas, ад лац.: castaneaкаштан) — ударны музычны інструмент, які ўяўляе сабой дзве ўвагнутыя пласцінкі-ракавінкі, у верхніх частках звязаныя паміж сабой шнурком. Пласціны традыцыйна вырабляліся з цвёрдай драўніны, хоць у апошні час для гэтага ўсё часцей выкарыстоўваецца шклопластык. Кастаньеты атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў Іспаніі, Паўднёвай Італіі і Лацінскай Амерыцы.

Кастаньеты
выява
Традыцыйныя іспанскія кастаньеты
Класіфікацыя Ударны інструмент, Ідыяфон
Роднасныя інструменты Косці, Лыжкі
Звязаныя артыкулы Фламенка
Лагатып Вікісховішча Кастаньеты на вікісховішчы

Падобныя простыя музычныя інструменты, прыдатныя для рытмічнага суправаджэння танца і спеву, ужываліся яшчэ ў Старажытным Егіпце і Старажытнай Грэцыі.

Назва кастаньет у беларускую мову запазычана з іспанскай, дзе яны называюцца castañuelas («каштанкі») з-за падабенства з пладамі каштана. У Андалузіі іх часцей называюць palillos («палачкі»).

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.153