Кастрычніцкі раён (Віцебск)

гарадскі раён Віцебска

Кастрычніцкі раён — тэратарыяльна-адміністрацыйная адзінка Віцебска, гістарычны, культурны і прамысловы цэнтр горада. Раён утвораны 19 ліпеня 1940 года.

Кастрычніцкі раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 19 ліпеня 1940
Насельніцтва
  • 132 000 чал. (2010)
Плошча
  • 35 км²
Кастрычніцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Map
     Чыгуначны раён     Кастрычніцкі раён     Першамайскі раён

На 2013 год займае плошчу 5000 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць чатыры праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км.

Насельніцтва 118 273 чалавека.

Гісторыя правіць

У 1950-я гады ў склад горада і Кастрычніцкага раёна ўключана вёска Шыркова і пасёлак Паўночны (1958), у 1964 г. — Уланавічы. У 1967 г. горадам сталі вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба. У 1998 г. ў склад раёна прынялі вёску Білева, у 2004 г. — вёску Янапаль, у 2011 г. — вёску Селівоўшчына.

Прамысловасць правіць

Сёння на тэрыторыі раёна знаходзяцца некалькі дзясяткаў прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш буйнымі з’яўляюцца: ААТ «Кераміка», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі», ТАА «ВА „Энергакамплект“».

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі правіць