Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Слонім)

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і былы кляштар бернардзінак — рымска-каталіцкі культавы комплекс у г. Слоніме. Размешчаны па вул. Першамайская, 11.

Славутасць
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак
53°05′41″ пн. ш. 25°19′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць бернардзінцы
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d], архітэктура ракако[d] і класіцызм
Будаўніцтва XVIIXVIII стагоддзі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Рамонт кляштара, 1910 г.

Кляштар бернардзінак у Слоніме фундаваны Кацярынай Канстанцыяй Юдзіцкай-Салатыцкай, Аляксандрам Юдзіцкім; спачатку ў К. Л. Сапегі была набыта драўляная сядзіба (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя з Вільні сёстры-бернардзінкі. Першапачатковы драўляны касцёл быў куплены ў бернардзінцаў, якія да гэтага часу пабудавалі для сябе мураваны. У 1645 г. манахіні пабудавалі драўляны касцёл, які згарэў у 1670 г. Новы мураваны касцёл асвячоны ў 1690 г. біскупам К. К. Бжастоўскім. У 1790 г. касцёл і кляштар зноў пашкоджаны пажарам, адбудаваны ў 1793 г. архітэктарам Ігнаціем Абадовічам.

У 1905 г. імператар Мікалай II дазволіў дзейнасць бернардзінак, якія капітальна адрамантавалі слонімскі прыстанак і праводзілі ў ім службу да 1907 г. Кляштарны комплекс быў абнесены суцэльнай мураванай агароджай з уязной барочнай брамай-званіцай (не захавалася, адноўлена), уключае касцёл і прыбудаваны да яго з паўднёва-заходняга боку жылы корпус, які ўтварае ўнутраны двор-карэ. 3 1914 г. ў жылым корпусе размяшчаюцца медыцынскія ўстановы. Касцёл дзейнічае.

Касцёл правіць

 
Вежа касцёла
 
Брама

Касцёл — помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму. 1-нефавая базіліка, у кампазіцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сячэнні вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, арачныя нішы) завершаны 4-схільным пакатым дахам. Аконныя праёмы дэкарыраваны франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, раслінным арнаментам. Фасады крапаваны плоскімі пілястрамі, апяразаны прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сцен алтарнай часткі прымыкаюць рознавялікія прамавугольныя ў плане сакрысціі. Уздоўж паўночнага фасада цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. У час рамонту ў 1930-я гг. пад капітэлямі насценных пілястраў выяўлены ракайльныя картушы з надпісамі, якія прысвечаны пакутам Хрыста на шляху да Галгофы. Плоскасць паўкруглай апсіды, што арыентавана на плошчу, дэкарыравана фігурнай стукавай рамай, у якой было змешчана іканаграфічнае пано.

Інтэр’ер правіць

 
Хоры з арганам

Унутры зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі, пераходзіць у больш вузкую паўкруглую апсіду. Сцены члянёны масіўнымі пілонамі, капітэлі якіх дэкарыраваны стылізаваным раслінным арнаментам. Начынне інтэр’ера (5 стукавых алтароў, амбон, спавядальня) выканана ў 17511764 гг. дэкаратарам Іаганам Гедэлем і яго памочнікам Антоніем паводле малюнкаў І. К. Глаўбіца. У вырашэнні алтароў сінтэзуюцца дэкаратыўная скульптура, жывапіс і прыкладное мастацтва.

 
Абраз «Беззаганнае Зачацце» ў галоўным алтары, ХVII ст.
 
Галоўны алтар

Галоўны алтар «Бязгрэшнае зачацце» 2-ярусны, у выглядзе здвоеных карынфскіх калон, выкананых у тэхніцы ружовага стука; на раскрапаваным антаблеменце размешчаяы скульптуры анёлаў. У цэнтры знаходзіцца абраз «Маці Божая з дзіцем», абапал — скульптуры евангелістаў. Другі ярус дэкарыраваны пілястрамі і валютамі, скульптурамі анёлаў; у цэнтры абраз «Святая Тройца». Вянчае алтар ляпны картуш «Глорыя». Па баках алтара размешчаны сядзячыя фігуры святых з атрыбутамі, анёлаў, вазы.

Меншыя па маштабе 4 бакавыя алтары («Укрыжавання Хрыста», «Св. Францыска», «Св. Юзэфа», «Абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі») нібы умураваны ў прасценкі і маюць аналагічную з галоўным алтаром кампазіцыю. Арнаментальная лепка (ракавіны, ракайлі, вазы, маскі жывёл), гіпсавая скульптура выкананы ў стылі ракако. Амбон вырашаны ў выглядзе фігурнай кафедры з балдахінам, аздобленым ракайлямі, вазамі, пуцці, атрыбутамі евангелістаў, драпіроўкамі, спавядальня пад балдахінам — у стылі ракако. Пры ўваходзе на 3-пралётнай аркадзе — хоры з арганам.

Каштоўным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва барока 17 ст. з’яўлялася печ у адной з сакрысцій, абліцаваная зялёнай паліванай кафляй з раслінным арнаментным малюнкам (у 1970 знішчана).

Жылы корпус правіць

Жылы корпус прыбудаваны да касцёла ў 1720 г. пад кіраўніцтвам архітэктара І. Авадовіча. Утварае ўнутраны прамавугольны ў плане двор. Фасады рытмічна члянёны пілястрамі, контрфорсамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні вугал корпуса вылучаны рызалітам рэфектажа з магутнымі контрфорсамі. Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэнні.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць